Домой Видео Павал Севярынец: Бабруйшчына працягвае справу славутага Эрнста Сабілы

Павал Севярынец: Бабруйшчына працягвае справу славутага Эрнста Сабілы

27 чэрвеня ў Бабруйску прайшла сустрэча з сустаршынёй партыі Беларуская Хрысціанская Дэмакратыя Паўлам Севярынцам.

Павал Севярынец, ў Бабруйску прайшла сустрэча, БХД

На пачатку мерапрыемства ён звярнуўся да прысутных, прыгадаўшы знанага рэлігійнага і грамадзкага дзеяча, дысыдэнта Эрнста Сабілу, які спрычыніўся да хрысціянска-дэмакратычнага руху Бабруйшчыны, у тым ліку пабудаваў Дом малітвы ў Асіповічах.

«18 сакавіка Эрнсту Канстанцінавічу Сабілу споўнілася 85 гадоў. Ён, сапраўды, адзін з волатаў адраджэння беларускасці. Гэта нязломны чалавек, які атрымаў прысуд у 25 гадоў лагероў, 13 з якіх правёў у Гулагу.

Зараз стан здароўя спадара Эрнста не дазваляе яму актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства. Але ў набажэнствах у Асіповічах ён удзельнічае па гучнай сувязі праз тэлефон. Эрнст Канстанцінавіч ведаючы, што я паеду ў Бабруйск прасіў перадаць сардэчнае прывітанне і вялікае дабраславенне ўсім прысутным тут», – распавёў сустаршыня БХД.

Павал Севярынец зазначыў, што сустрэча ў Бабруйску мусіла адбыцца значна раней, але з-за таго, што пасля акцый «недармаедаў» ён быў арыштаваны, мерапрыемства некалькі разоў пераносілася.

Вялікую частку сустрэчы ён прысвяціў гісторыі хрысціянска-дэмакратычнага руху, а таксама асобам, якія паўплывалі на развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і разгортвалі сваю дзейнасць ў тым ліку і на Бабруйшчыне.

Павал Севярынец, ў Бабруйску прайшла сустрэча, БХД

Каардынатар БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук мяркуе, што грамадзянская пазіцыя ў людзей нараджаецца з разумення, што любую праблему варта хаця б паспрабаваць вырашыць:

«У Бабруйску мы таксама ініцыявалі збор подпісў за аднаўленне гістарычнага выгляду Касцёла. Увогуле праводзім шмат кампаній у рэгіёне, далучаемся да рэспубліканскіх прапаноў БХД. Але ж усё пачынаецца з неабыякавасці людзей да свайго асяроддзя. Трэба разумець, што любы чалавек можа вырашыць лакальную праблему, калі ён арганізуе вакол сябе хаця б маленькую супольнасць. Самае галоўнае, каб людзі гэта зразумелі і не былі абыякавымі».

У часе сустрэчы ў Бабруйску былі таксама прэзентаваныя выданні пра гісторыю БХД, прысутныя маглі атрымаць аўтограф і задаць набалелыя пытанні.

Павал Севярынец, ў Бабруйску прайшла сустрэча, БХД

Павал Севярынец, ў Бабруйску прайшла сустрэча, БХД

 

Алена Вільтоўская

Фота Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя