Домой Анатолий Санотенко Патрэбна гнаць у шыю камуністаў… (Беларуская «застольная», амаль фальклор)))

Патрэбна гнаць у шыю камуністаў… (Беларуская «застольная», амаль фальклор)))

Патрэбна гнаць у шыю камуністаў…
Каб больш яны не ганьбілі жыццё.
Каб на зямлі было празрыста, чыста, —
Вось як тады — у тышча дзевяцьсот…

Залезлі ў дрыгву — «людзі на балоце»,
Залезлі — і стагоддзя там маўчым.
Але з надзеямі за намі сочаць
Кастусь, Касцюшка й Зброены наш чын…

З часоў яшчэ Крывавага патопу
То вось маскаль да нас, то — камуніст…
Еўропа мы, і будзем мы з Еўропай, —
Няхай шалее злосны масковіт…

Так, па магчымасці зрабіць ўсё мірна,
Па Бібліі — і скінуць ўжо ярмо…
Патрэбна гнаць у шыю камуністаў,
За сто гадоў незразумела мо?

Удакладненне ад аўтара. У гэтага іранічнага верша на самай справе сур’ёзная аснова. Не трэба быць глыбокім філосафам, тыпу Бярдзяева («Духі рускай рэвалюцыі»), каб бачыць: «савецкія» камуністы й «камсамольцы», якія не паспелі стаць камуністамі, — з гаркамаў, райкамаў з разнастайных устаноў, з арміі, міліцыі й КДБ — нікуды не дзеліся, — як сядзелі ва ўладзе, так і сядзяць (трэба толькі зазірнуць у іх біяграфіі). У гэтым — сутнасць.

P. S. З іншага боку, «камуніст» тут з’яўляецца сімвалам усяго таго адмоўнага, што засталося нам з часоў Расійскай імперыі й СССР.