Домой Общество Пасол Ватыкана ў Беларусі адслужыў набажэнства ў бабруйскім касцёле

Пасол Ватыкана ў Беларусі адслужыў набажэнства ў бабруйскім касцёле

Апостальскі нунцый Габар Пінтэр памаліўся разам з бабруйчанамі за аднаўленне святыні і распавёў, якія крокі робяцца ў гэтым накірунку. Пробашч парафіі пазнаёміў з новымі звесткамі з гісторыі касцёла, якія знайшліся ў архівах.

На супольную малітву з прадстаўніком Папы Рымскага прыйшлі праваслаўныя іерархі

Біскуп Габар Пінтэр завітаў у наш горад 8 снежня, у парафіяльнае свята. У гэты дзень, згодна з літургічным календаром, каталікі ўшаноўваюць Беззаганна Зачатую Маці Божую, Марыю. Бабруйскі касцёл носіць імя Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Таму для мясцовай парафіі гэта асаблівае, вялікае свята. Звычайна ў гэты дзень праходзяць урачыстыя набажэнствы, у якіх прымаюць удзел прадстаўнікі касцёльнай іерархіі, святары з суседніх парафій і іншых дыяцэзій. Сёлета бабруйская парафія прымала высокага госця з Ватыкана.

пасол Ватыкана, у Беларусі, бабруйскі касцёл, адслужыў набажэнства

пасол Ватыкана, у Беларусі, бабруйскі касцёл, адслужыў набажэнствапасол Ватыкана, у Беларусі, бабруйскі касцёл, адслужыў набажэнствапасол Ватыкана, у Беларусі, бабруйскі касцёл, адслужыў набажэнствапасол Ватыкана, у Беларусі, бабруйскі касцёл, адслужыў набажэнствапасол Ватыкана, у Беларусі, бабруйскі касцёл, адслужыў набажэнстваГабар Пінтэр адслужыў набажэнства і звярнуўся да бабруйскіх каталікоў з казаннем. Пасля Святой Імшы ён падзякаваў за запрашэнне, узгадаў, што ў Бабруйску ўжо ў другі раз, і што ён вельмі рады тут быць і ўспрымае гэты візіт як асабісты падарунак для сябе:

«Я вельмі рады сёння быць разам з вамі і маліцца. А асобна дзякую за цудоўную музыку, сёння была вельмі прыгожая цырымонія», – зазначыў апостальскі нунцый.

пасол Ватыкана, у Беларусі, бабруйскі касцёл, адслужыў набажэнстваКсёндз-пробашч бабруйскай парафіі Андрэй Яркавец напрыканцы набажэнства крыху распавёў пра актуальны стан з аднаўленнем касцёла і пра тое, што новага з гісторыі святыні атрымалася за апошні час даведацца. Так, гомельскія краязнаўцы (Сяргей Ляпін і Марыя Булавінская), працуючы над біяграфіяй свайго славутага земляка, рэпрэсаванага савецкай уладай архітэктара Станіслава Шабунеўскага, знайшлі ў архівах, што менавіта ён быў аўтарам праекта бабруйскага касцёла. Сёлета адзначалася 150 год з дня нараджэння Шабунеўскага. Гомельцы рыхтуюць дакументальны фільм пра яго. У стужцы можна будзе пабачыць і бабруйскі касцёл.

Ксёндз Андрэй распавёў, што падчас архіўных даследванняў стала вядома, што над будаўніцтвам касцёла працавалі розныя канфесіі, і што гэта «здаўна спрыяла развіццю добрых адносінаў паміж хрысціянамі на гэтай зямлі». Гэтыя словы пробашч звярнуў да прысутных у касцёле гасцей з Праваслаўнай Царквы – епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма і сакратара Бабруйскай епархіі протаіерэя Сергія Каровінскага. Ксёндз Андрэй падзякаваў асабіста епіскапу Серафіму за ягоную адкрытасць да дыялогу, прыняцце запрашэнняў да ўдзелу ў знакавых каталіцкіх урачыстасцях,  і за спрыянне ў спрашчэнні вырашэння царкоўных фармальнасцяў у змешаных сем’ях, якіх у нашым рэгіёне вельмі шмат.

пасол Ватыкана, у Беларусі, бабруйскі касцёл, адслужыў набажэнствапасол Ватыкана, у Беларусі, бабруйскі касцёл, адслужыў набажэнстваАднаўленне касцёла – няпростая адміністратыўная і дыпламатычная праца

У каментары «Бабруйскаму кур’еру» апостальскі нунцый Габар Пінтэр запэўніў, што праца над пытаннем вяртання храмугістарычнага аблічча ідзе, і касцёльныя іерархі яе не спыняюць. Але вырашэнне пытання не такое простае, як можа падавацца.

«Я тут ужо ў другі раз, а калі быў упершыню, для мяне быў такі сюрпрыз, калі я пабачыў гэты такі прыгожы касцёл, але знявечаны, – распавёў прадстаўнік Ватыкана «БК». – Мы шмат працуем над вырашэннем гэтай сітуацыі, і я думаю, што яна будзе вырашана. Хоць праблема гэтая комплексная. Не думайце, што біскуп Аляксандр (дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі – «БК»), ці арцыбіскуп (Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-магілёўскі – «БК») нічога не робяць. Мы ведаем, памятаем і працуем, каб бабруйскія каталікі ўрэшце займелі годны выгляд сваёй святыні. Але гэта не так проста, бо гэта і дыялог з уладамі, і дакументы. Гэта адміністратыўныя, дыпламатычная праца. Таму я не магу сказаць нічога канкрэтнага па тэрмінах. Але мы ідзем далей да вырашэння сітуацыі».

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску быў пабудаваны ў 1906 годзе ў стылі нэаготыкі. Будаўніцтвам займаўся ксёндз Ян Красоўскі. Асвечаны касцёл быў у 1912 годзе. Святыня перажыла Другую сусветную вайну, пасля якой была зачынена. Савецкая ўлада размесціла ў будынку касцёла склад, потым выставачную залю, у якой экспанаваліся дасягненні сельскай гаспадаркі – расліны ды бычкі з кароўкамі. Быў у касцёле і кіналекторый. Лёсавырашальным для храма стаў 1968 год, калі і была зруйнаваная вежа, а замест яе прыбудаваны пяціпавярховік, які мы бачым па сённяшні дзень.

У прыбудове планавалася размесціць інтэрнат для працаўнікоў будаўнічага трэсту, але ўрэшце туды ўехала адміністрацыя прадпрыемства. Заставалася яна побач з касцёлам да гэтага году. Мяняліся назвы – домабудаўнічы камбінат, будтрэст №13, ААТ «Бабруйскбудкомплекс».

У 1989 годзе тое, што засталося ад касцёла пасля ўзвядзення прыбудовы, аддалі парафіі. Цягам усіх гэтых амаль 30 гадоў вернікі і іерархі вядуць перапіску і перамовы з уладамі пра тое, што святыні трэба як найхутчэй вярнуць годны выгляд. Двойчы сярод бабруйчан збіраліся подпісы за аднаўленне касцёла. Апошні раз, летась, парафіяне сабралі больш за 500 подпісаў.

ААТ «Бабруйскбудкомплекс» збанкрутавала. Адміністрацыйны корпус цяпер хочуць прадаць з аўкцыёна. Але ніхто не хоча купляць. Па некаторых звестках, гарадскія ўлады усё ж гатовыя аддаць будынак парафіі ў наступным годзе, калі яго ніхто так і не купіць.

Наша даведка:

Габар Пінтэр – шосты апостальскі нунцый у Беларусі. Ён нарадзіўся ў 1964 годзе ў Венгрыі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 11 чэрвеня 1988 года. Мае ступень доктара тэалогіі. З 1 ліпеня 1996 года – на дыпламатычнай службе Ватыкана. Працаваў у Гаіці, Балівіі, краінах Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах, у Аўстрыі (быў дарадцам Апостальскай нунцыятуры ў Вене).

13 траўня 2016 года Папа Рымскі Францішак прызначыў Габара Пінтэра Апостальскім нунцыем у Беларусі.

Нунцый – пастаянны дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў дзяржавах, з якімі Папа падтрымлівае афіцыйныя дыпламатычныя зносіны. Гэта вышэйшы дыпламатычны прадстаўнік Святога Прастола, адпавядае надзвычайнаму і паўнамоцнаму паслу.

 

Марына Міхневіч