Домой Анатолий Санотенко ПАШТОЎКА

ПАШТОЎКА

Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак –17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклад, Анатоль Санаценка

 

З кнігі «Каліграмы»

 

        ПАШТОЎКА**

Я пішу табе ў намёце

Летні дзень канае  ў гэты час

І красуе асляпляльнай моцы

У блакіце неба не для нас

Захад кананада тых эмоцый

Што ў жыцці квітнеюць толькі раз

 

 

        CARTE POSTALE

Je t’écris de dessous la tente

Tandis que meurt ce jour d’été

Où floraison éblouissante

Dans le ciel à peine bleuté

Une canonnade éclatante

Se fane avant d’avoir été

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Надрукавана ў кніге «Каліграмы», у раздзеле «Зорная галава».