Домой Анатолий Санотенко ПАРЫЖ

ПАРЫЖ

    Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак – 17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 

Гіём Апалінэр, вершы, пераклад, Анатоль Санаценка

 

Вершы 1911-1918 гг. з пасмяротных зборнікаў.

 

                     ПАРЫЖ**

Я бачыў Парыж у цені

Горада мертвых дзе чуліся выбухі смеху

Парыж вялікі аметыст

Бачыў атрад бельгійскіх салдат

Апранутых  быццам старыя жанчыны ў стылі Перретт

Пасля таго як разбіўся гаршчок з малаком

Быў афіцэр-пілот які распавядаў пра свае подзвігі

Яшчэ я чуў барабан

Бачыў усмешку чалавека

Што меў адтэрміноўку ад прызыву

без абмежаванняў

Цень статуі Шэкспіра на бульвары Асман

Пачварнасць грамадзянскіх касцюмаў мужчын

Якія ні ў чым не ўдзельнічаюць

Але мастакі пішуць карціны

І ў маім сэрцы каханне да цябе

 

 

    Paris

J’ai vu Paris dans l’ombre
Hypogée où l’on riait trop
Paris une grande améthyste
Ces soldats belges en troupe
Vieilles femmes habillées en Perrette
Après le pot-au-lait
L’officier-pilote raconte ses exploits
J’ai entendu la berloque
Mais quel sourire celui de celui qui eut sursis d’appel illimité
Ombre de la statue de Shakespeare sur le Boulevard Haussmann
Laideur des costumes civils des hommes qui ne sont pas partis
Les peintres travaillaient
Mon cœur t’adore

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

** Горад мертвых (ці Гіпогей). Парыж ваеннага часу тут, відавочно, асацыюецца ў Апалінэра са знакамітымі гарадскімі катакомбамі – некропалем, «горадам мёртвых», дзе пахавана амаль шэсць мільёнаў чалавек.

Аметыст – напаўкаштоўны камень, самая дарагая разнавіднасць кварца. Як можна меркаваць, ва ўяўленні Апалінэра аметыст звязаны з фіялетавым, сінім змярканнем, якое паэт не раз бачыў у Парыжы.

У перакладзе з старажытнагрэцкага аметыст азначае «не п’яны» альбо «не вядучы разгульнае жыццё».

Магчыма, тут крыецца горкая іронія Апалінэр, які прыехаў у Парыж з фронту і  пабачыў, што гарадское жыццё поўнае ранейшых, даваенных забаў…

Перрет – гераіня байкі Жана дэ Лафантэна «Малочніца і гаршчок з малаком».

Проста апрануўшыся, яна ішла ў горад, каб прадаць гаршчок з малаком, марачы купіць на атрыманыя за яго грошы курных яек, вырасціць куранят, абмяняць іх на парася, а яго затым – на карову, ад якой будзе і цяля… Але – спатыкнуўшыся, разбіла гаршчок.

«Яшчэ я чуў барабан».

Барабан выкарыстоўваецца для выкліку салдат, у тым ліку – для шыхтавання.

«Цень статуі Шэкспіра на бульвары Асман».

Помнік Шэкспіра на бульвары Асман, які быў знішчаны ў 1942 годзе.

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.