Домой В регионе Паразмаўляем на трасянцы? “Разбітае сэрца пацана” на “Мова нанова”

Паразмаўляем на трасянцы? “Разбітае сэрца пацана” на “Мова нанова”

“Разбітае сэрца пацана” на “Мова нанова”Незвычайны занятак у удзелам Паўла Гарадніцкага чакае слухачоў моўных курсаў “Нова нанова” у пятніцу, 14 снежня.

Мы часта чуем ці самі кажам, што нехта размаўляе на трасянцы. Але што гэта за з’ява такая ў жыцці беларуса? Проста сумесь беларускай і расейскай мовы? Ці сорамна размаўляць на трасянцы? А мо, наадварот, прышпільна? Ці можа трасянка быць крокам да поўнай беларускамоўнасці? Пра гэта вядоўцы курсаў запрашаюць паразважаць з музыкам і акторам Паўлам Гарадніцкім.

Гурт “Разбітае сэрца пацана” вядомы сваімі песнямі менавіта на трасянцы. Нядаўна музыкі выдалі альбом “Карняплоды любві”.

Пачатак заняткаў – а 18-й гадзіне.

Адрас: тайм-клуб “1387”, вул.Чангарская, 54.