Памяці Ірыны Казулінай

Памяці Ірыны Казулінай

ПОДЕЛИТЬСЯ

Бабруйск, 26 лютага, 18.00Бабруйск, 26 лютага, 18.00

У аўторак, 26 лютага, у Бабруйску
адбылася акцыя памяці па Ірыне Казулінай

Некалькі дзесяткаў чалавек з запаленымі свечкамі і партрэтамі Ірыны Казулінай стаялі паўгадзіны ля капліцы Мінскіх могілак. Сярод іх былі мясцовыя палітыкі, грамадскія актывісты, простыя людзі. Увесь час, пакуль працягвалася акцыя, побач “дзяжурылі” супрацоўнікі міліцыі.  
У гэты ж дзень у бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Святой Дзевы Марыі па Ірыне Казулінай была заказана паніхіда.

Адна з удзельніц акцыі памяці – сябра партыі бабруйскіх сацыял-дэмакратаў Алена Мядзведзева – асабіста ведала Ірыну Казуліну:

– Ірына застанецца у маёй памяці маленькай жанчынай з слабым голасам, але з моцным характарам і духам. Яна была добрай матуляй і жонкай, яна вельмі любіла жыццё і змагалася за яго да канца…

Віктар КАЧАН

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ