Домой В стране Памерла Ірына Казуліна

Памерла Ірына Казуліна

23 лютага ўвечары на 49-м годзе жыцьця
памерла Ірына Казуліна, жонка зьняволенага палітыка, былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра
Казуліна.

З канца 1990-х
гадоў Ірына Казуліна хварэла на рак малочнай залозы. Апрача мужа
Аляксандра, у Ірыны Казулінай засталіся дочкі Вольга і Юлія,
а таксама ўнук Улад.

Ірына Казуліна
нарадзілася 19 кастрычніка 1959 году. Скончыла мэханічна-матэматычны факультэт
БДУ, дзе й пазнаёмілася з сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала
праграмістам у НПА “Планар”, затым – у Цэнтры праблем чалавека
БДУ. Пасьля заканчэньня Міжнароднай школы бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ
працавала маркетолягам ў тым самым Цэнтры.

Актыўна
дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступіла
адной з арганізатараў праведзенай у Менску міжнароднай канфэрэнцыі па
праблемах падтрымкі жанчын, хворых на рак малочнай залозы.

Плянуецца, што разьвітаньне зь Ірынай Казулінай адбудзецца ў Чырвоным касьцёле. «Пра
гэта мы фактычна ўжо дамовіліся.
Маму прывязуць ў Чырвоны касьцёл ўвечары ў панядзелак. Людзі змогуць зь ёй разьвітацца да аўторка, да гадзіны дня. Там будзе адпяваньне і тады павязуць на могілкі. Якія могілкі, мы пакуль не вызначыліся», — сказала Вольга Казуліна.

Радые «Свабода»

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя