Домой Видео Пакалядавалі аўтэнтычна!

Пакалядавалі аўтэнтычна!

У Бабруйску напярэдадні Ражства адбылася генеральная рэпетыцыя – «Калядная ялінка».

4 студзеня ў Тайм-клубе «13:87» адбылася музычная праграма «Калядная ялінка». Вялікая зала Крэатыўнай прасторы з цяжкасцю змясціла ўсіх ахвочых. Разам з бацькамі беларускамоўную імпрэзу наведалі каля 65-ці чалавек.

Казачная праграма для дзяцей «Прыехала Каляда!», якую прадставілі сталічная «Арт Сядзіба», гурт «Vuraj» і артыст Белдзяржфілармоніі Сяржук Доўгушаў, значна адрознівалася ад звычайных у гэтыя святочныя дні дзіцячых навагодніх ранішнікаў.

пакалядавалі, у Бабруйску, напярэдадні Ражства, адбылася генеральная рэпетыцыя, «Калядная ялінка», тайм-клубе "13:87"

Перад усім, тым, што дзея адбывалася на беларускай мове, а замест звыклых Дзеда Мароза і Снегуркі былі Каляда, каза і музыкі-калядоўшчыкі (яшчэ адзін пастаянны персанаж калядавання – мядзведзь – быў абраны з прысутных).

пакалядавалі, у Бабруйску, напярэдадні Ражства, адбылася генеральная рэпетыцыя, «Калядная ялінка», тайм-клубе "13:87"

Яшчэ адна адметная рыса – шмат аўтэнтычных калядных песен і гульняў. У астатнем жа, усё адпавядала лепшым прыкладам ранішнікаў: падарункі для маленькіх удзельнікаў, навагоднія карагоды, мноства весялосці і святочных сюрпрызаў.

Пасля заканчэння імпрэзы мы паразмаўлялі з аўтарам праграмы «Калядная ялінка» Сяржуком Доўгушавым, а таксама – яе маленькімі і дарослымі наведвальнікамі.

пакалядавалі, у Бабруйску, напярэдадні Ражства, адбылася генеральная рэпетыцыя, «Калядная ялінка», тайм-клубе "13:87"

Подробнее смотрите в нашем видео.

 

Антон Пуціла
Фота і відэа Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя