Домой В регионе Падтрымай праект «Глуша Адамовіча» пры дапамозе адной смс-кі

Падтрымай праект «Глуша Адамовіча» пры дапамозе адной смс-кі

Алесь Адамовіч, Андрусь Архіпенка, Глуша, праектІніцыятыва бабруйчан па стварэнні ў вёсцы Глуша турыстычнай інфраструктуры, прысвечанай Алесю Адамовічу, удзельнічае ў конкурсе сацыяльных праектаў «Social weekends». Пераможцы конкурса атрымаюць грашовую падтрымку сваіх праектаў.

Аўтары праекта – актывіст Андрусь Архіпенка і ягоная каманда «Прыпынак Адамовіча». Сябры ініцыятывы яшчэ летась дамагліся ператварэння звычайнага аўтобуснага прыпынка ў Глушы ў арт-аб’ект, прысвечаны Адамовічу. Наперадзе – усталяванне бюста пісьменніка. Таксама актывісты хочуць паспрыяць адкрыццю музея Адамовіча ў будынку аптэкі, дзе працавала ягоная маці, і агулам – стварэнні ў Глушы адмысловая турыстычнай інфраструктуры.

Падтрымаць праект проста – трэба адправіць СМС на нумар 7755, указаўшы нумар праекта, пад якім ён праходзіць у галасаванні – 2339. З аднаго нумара тэлефона адсылаць смс можна толькі адзін раз. Кошт:

— для абанентау velcom — 1 рубель
— для абанентау МТС — 1 рубель 40 капеек
— для абанентау Лайф — 1 рубель 25 капеек

Спяшайцеся прагаласаваць да 10 сакавіка, 21.00!

 

Марына Міхневіч