Домой Видео Падробка дакументаў, таемны шлюб, бізнэс на беларушчыне. Гісторык Зміцер Дрозд раскрыў таямніцы...

Падробка дакументаў, таемны шлюб, бізнэс на беларушчыне. Гісторык Зміцер Дрозд раскрыў таямніцы Дуніна-Марцінкевіча

Гісторык і даследчык жыцця заснавальніка беларускай нацыяльнай драматургіі прэзентаваў бабруйчанам сваю кнігу, а таксама пабываў на радзіме нашага славутага земляка ў Панюшкавічах.

Зміцер Дрозд на працягу ўжо некалькіх год даследуе жыццёвы шлях Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Як гісторык сам распавёў, да гэтай тэмы ён прыйшоў выпадкова і захапіўся – аказалася, у жыцці вядомага беларускага пісьменніка і драматурга шмат цікавых і невядомых дагэтуль старонак.

Зміцер Дрозд, Дунін-Марцінкевіч

Так, Зміцер Дрозд распавёў, што прозвішча, пад якім мы ведаем нашага тэатральнага класіка, – гэта выдумка, і цалкам можа пайсці за творчы псеўданім. Прыдомак «Дунін» – гэта выдумка пісьменніка, якую ён да таго ж зафіксаваў у фальшывых дакументах. Так, Вінцэнт паходзіў са шляхецкага роду, але ягоныя продкі ніколі не называліся Дунінымі.

Зміцер Дрозд, Дунін-Марцінкевіч

Фальсіфікаваў Дунін-Марцінкевіч дакументы не толькі для сябе, але і іншым, за грошы, за што правёў чатыры месяцы ў турме  (у тыя часы Расійская імперыя некалькі разоў праводзіла «перапіс» шляхецкіх родаў, і тых, хто не мог падаць дакументы, «запісвалі» ў мяшчане або «вольныя сяляне»).

Зміцер Дрозд, Дунін-Марцінкевіч

У асабістым жыцці драматурга таксама не абышлося без драмы – ён выкраў сваю каханую і ўзяў з ёй таемны шлюб.

А на беларускай мове пісаў не таму, што быў адданым беларусам, а каб зарабіць грошы. Зміцер Дрозд распавёў, што Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч усё жыццё адчуваў сябе палякам, а па-беларуску стаў пісаць, бо на той момант гэтая ніша яшчэ не была занятай. Што праўда, моцна зарабіць не атрымалася.

Пра гэтыя і шмат іншых цікавых, а некаторых і дагэтуль невядомых фактах можна прачытаць у кнізе Зміцера Дразда «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча».

Зміцер Дрозд, Дунін-Марцінкевіч

Падрабязней пра візіт гісторыка ў Бабруйск, ягоную вандроўку ў Панюшкавічы і прэзентацыю глядзіце ў нашым відэасюжэце.

 

Марына Міхневіч