Домой Анатолий Санотенко ПАДАРОЖЖА

ПАДАРОЖЖА

Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак –17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

 З кнігі «Каліграмы»

 

                   ПАДАРОЖЖА**

Бывай Каханне воблака што ратуецца ўцёкамі

І не падае на зямлю урадлівым дажджом

Ізноў паўторыцца Дантавае падарожжа

 

Тэлеграф

Гэта птушка якая губляе паўсюль свае  пёры

 

Куды ідзе гэты цягнік што ўдалечыні памірае

У прыгожых свежых лясах пяшчотнага бледнага лета?

 

Гэта слодычы поўная ночь і поўная зорак

Гэта твой твар якога не бачу я больш

 

                        Voyage

Adieu Amour nuage qui fuis et n’a pas chu
Pluie féconde
Refais le voyage de Dante.

 

Télégraphe
Oiseau qui laisse tomber ses ailes partout

Où va donc ce train qui meurt au loin
Dans les vals et les beaux bois frais du tendre été si pâle?

 

La douce nuit lunaire et pleine d’étoiles
C’est ton visage que je ne vois plus.

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Верш з цыкла «Хвалі» кнігі «Каліграммы».

Напісаны ў выглядзе графічнай каліграмы.

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.