Домой Анатолий Санотенко О час Адзіны шлях ад адной кропкі да іншай…

О час Адзіны шлях ад адной кропкі да іншай…

    Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

Заканчэнне літаратурнага марафону імя Апалінэра (пачатак – 17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклад, Анатоль Санаценка

Вершы 1911-1918 гг. з пасмяротных зборнікаў.

 

                             ***

О час Адзіны шлях ад адной кропкі да іншай**

Калі б мне дазволілі гэта зрабіць я б хутка змяніў

Людскія сэрцы і засталіся б у свеце          

Толькі прыгожыя рэчы

 

Замест выгнутых ліній франтоў замест раскаяння

Адчаю і горкіх малітваў там усюды былі б

Дараносіцы чашы каўчэгі

Якія зіхацелі б ў глыбіні мараў

Падобна старажытным багам чыя паэтычная роля

Набліжаецца да завяршэння

 

Калі б мне дазволілі гэта зрабіць я скупіў бы ўсіх птушак

Што жывуць у няволі  каб даць ім свабоду

И глядеў бы са шчырай радасцю як яны ўзлятаць

Не маючы пры гэтым ніякага паняцця

Аб дабрачыннасці што завецца ўдзячнасцю

Калі толькі гэта насамрэч не будзе падзякай

 

 

                           ***

O temps ô seul chemin d’un point à un autre

Si on me laissait faire j’aurais vite changé

Le cœur des hommes et partout il n’y aurait plus

Que de belles choses

 

Au lieu des fronts courbés au lieu de pénitences

Au lieu de désespoir et des prières il y aurait partout

Les reliquaires les ciboires les ostensoirs

Etincelant au fond des rêveries comme ces

Divinités antiques dont le rôle poétique

Est près d’être terminé

 

Si on me laissait faire j’achèterais

Les oiseaux captifs pour leur rendre la liberté

Je les verrais avec une joie sans mélange

Prendre leur vol et n’avoir même pas l’idée

D’une vertu nommée reconnaissance

A moins que ce ne soit gratitude

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

** Упершыню ў «Зборе вершаў» (1956 г.).

Адзін з апошніх твораў Апалінэра.

Верш быў напісаны на бланку шпіталя «Віла Мальер», дзе Апалінэру – пасля ранення на фронце – рабілі трэпанацыю чэрапа ў 1916 г. і дзе ён лячыўся таксама ў студзені сакавіку 1918 г.

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.