Домой Видео Новы сезон народных танцаў распачаўся ў Бабруйску

Новы сезон народных танцаў распачаўся ў Бабруйску

Вечарыны, як звычайна, будуць праходзіць у крэатыўнай прасторы «1387».

Для адкрыцця сезону пасля летняга адпачынку арганізатары абралі 14 кастрычніка – дзень, калі праваслаўныя святкуюць Пакроў Святой Багародзіцы. Да сярэдзіны кастрычніка асноўныя працы ў полі ўжо былі завершаныя, і з гэтага дня звычайна пачынаўся час вячорак. Доўгія восеньскія і зімовыя вечары беларусы любілі праводзіць за спевамі і танцамі.

Танцавальныя вечарыны ў Бабруйску напрацягу ўжо некалькіх год ладзяць дудар Зміцер Мурашка і ягоная жонка Юлія Ліцвінава. Дапамагаюць ім бабруйскія музыкі. На першай вечарыне ў новым сезоне для гасцей загралі сам спадар Мурашка, Віктар Гербач і Зміцер Сямёнаў. Удзельнікі імпрэзы таньчылі кракавяк, падэспань і іншыя танцы.

новы сезон, народных танцаў, распачаўся ў Бабруйску, крэатыўная прастора «1387

Наступная вечарына пройдзе 4 лістапада з удзелам танцораў з Барысава. Прыедзе няклезмерская капэля «Жыдовачка з горада Б.», якая грае жыдоўскія танцы пачатку ХХ стагоддзя. Арганізатары запрашаюць усіх зацікаўленых. За абвесткамі сачыце на старонках тайм-клуба «1387» у сацсетках: https://vk.com/anticafe1387 , https://www.facebook.com/Anticafe1387/.

Падрабязней пра пачатак танцавальнага сезону ў Бабруйску глядзіце ў нашым відэасюжэце.

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя