Домой Развлечения Новы адпачынак для бабруйчан

Новы адпачынак для бабруйчан

У нашым горадзе ў хуткім часе можна будзе адпачыць незвычайным чынам праплыць на цеплаходзе па Бярэзіне.

Такую паслугу жыхарам і гасцям Бабруйска аказвае БУКПП «Вадаканал».

Ідэя ўзнікла ў нас яшчэ летась, гаворыць намеснік дырэктара «Вадаканала» спадар Анатоль Аўрамчык. На адным з улюбёных месцаў бабруйчан Белым Беразе будзе створана база для адпачынку. Там будуць створаны ўсе ўмовы для добрага баўлення часу. Тэрыторыю для базы ўжо пачалі акультурваць: там адчыніцца філіял бар-рэстарана «Чырвоная вежа», пабудуецца пляцоўка для пляжнага валейбола. Бабруйчане змогуць катацца на лодках, водных лыжах і катамаранах.

Дарэчы, «Вадаканал» запрашае да супрацоўніцтва прыватных бізнэсоўцаў, у якіх ёсць маторныя лодкі. У філіяле бар-рэстарана «Чырвоная вежа» можна будзе атрымаць асалоду ад бутыляванай вады на крэмені і напояў з яе.

Пакуль цеплаход знаходзіцца на суднарамонтным заводзе ў Пінску, дзе ён праходзіць капітальны рамонт. Базу для адпачынку плануецца адкрыць да 15 чэрвеня.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя