Домой Міхаіл Ларчанка Незалежнасьць — не апазіцыя!

Незалежнасьць — не апазіцыя!

Апошнім часам стала цяжка працаваць беларускім незалежным журналістам. Гэта заўважна, нават, па апошнім навіным сайтаў, дзе час ад часу можна пабачыць гарачы артыкул аб тым, як унутранныя ворганы чарговы раз затрымалі журналіста аднаго зь незаленых выданьняў.

Але ж майму розуму гэта не паддавалася. Я вырашыў для сябе прааналізаваць сітуяцыю і прыйшоў да адной асноўнай думкі. Не-не, гэта ніяк не зьвязана з уладамі, хутчэй за ўсё, з думкамі нашага грамадства.

Так вось. Гэтае самае грамадства, наглядзеўшыся дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, чамусьці раўняе незалежную прэсу з апазіцыйнай. Такое глупае параўнаньне прыводзіць да таго, што людзі адмаўляюцца размаўляць з журналістамі і мець нейкія іншыя працоўныя сувязі.

А што да ўлады, то яна, хутчэй за ўсё, проста баіцца незалежнай прэсы таму, што ёй (уладзе) ніяк не выгадна, каб у масы патрапіла сапраўдная інфармацыя. Жыцьцё нашай краіны хаваецца за тую ружовую шырму, якую нацягвае на вочы чытачоў, слухачоў і гледачоў дзяржаўная прэса.

Я лічу, што такі стан СМІ у нашай краіне хутка прывядзе да палітызацыі незалежных сродкаў, і недалёка той дзень, калі незалежная прэсы перакрочыць тою рысу, якая абмяжоўвае яе ад апазіцыі!

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя