Домой В стране Нехта: Чудзянцоў дапамагаў мне ў рэдактуры тэкстаў для канала

Нехта: Чудзянцоў дапамагаў мне ў рэдактуры тэкстаў для канала

ЧудзянцоўБлогер Нехта (Сцяпан Пуціла) звярнуўся да сваіх чытачоў з адмысловым відэазваротам (на канале Youtube.com, – прим. ред.). Ён прызнаў, што затрыманы за наркотыкі журналіст Уладзімір Чудзянцоў мае дачыненне да фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы». Як сцвярджае Сцяпан, 90% фільма ён рабіў сам, а астатнія 10% яму дапамагалі журналісты, сярод якіх і Уладзімір Чудзянцоў.

Таксама Чудзянцоў дапамагаў Сцяпану з рэдактурай тэкстаў для канала Нехта. «Бясплатна, па сваёй волі», – запэўнівае Пуціла.

Журналіст Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада быў на пункце пропуску Брэст – Цярэспаль.

Яго маці Ніна Зуева расказала журналістам, што сын ехаў цягніком у Варшаву, дзе знайшоў працу. А калі, маўляў, выйшаў у прыбіральню, мытнікі знайшлі ў яго ў сумцы пакецік з наркатычным рэчывам. «Пасля адразу правялі ператрус у нас дома ў Мінску. Тут таксама знайшлі некалькі пакетаў», –  патлумачыла жанчына.

Уладзімір Чудзянцоў займаецца журналістыкай з 1990-х. Тады ён займаўся пралукашэнкаўскай прапагандай. З цягам часу, змяніўшы прозвішча, уладкаваўся на Tut.by. Пасля звальнення заснаваў клікбэйтны сайт by24.org, заняў радыкальную антырасійскую пазіцыю.

 

NN.by