Домой Анатолий Санотенко НЕБА

НЕБА

                                                        Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Пачатак Літаратурнага марафона імя Апалінэра (17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады, Анатоль Санаценка

   З ранніх вершаў

 

                                                           НЕБА**

О неба, ветэран, чыё адзенне – зноскі,

На службе ты сваёй пяць тысяч ўжо гадоў.

І дзіркі  хмар паўсюль у лахманах дзівосных,

А сонца на грудзях –  галоўны з медалёў!

І гледзячы на свет – на ўсё, што ў ім, праз коску, –

Не надакучыў ён за столькі вось вякоў?

О неба, ветэран, чыё адзенне – зноскі!

На службе ты сваёй пяць тысяч ўжо гадоў.

Павінна смешна быць, калі глядзець згары,

Крычым, штурхаемся, ламаем сябе косткі,

Ці просім, молімся да ранішняй пары –

Каб славу атрымаць або багацця трошкі…

О неба, ветэран, чыё адзенне – зноскі!

 

 

                   Au ciel

Ô ciel, vétéran vêtu de défroques,
Après cinq mille ans tu nous sers encor,
Les nuages sont les trous de tes loques
Le grand soleil est ta médaille d’or!

Contemplant toujours les mondes baroques,
N’es-tu pas lassé du banal décor?
Ô ciel, vétéran vêtu de défroques!
Après cinq mille ans tu nous sers encor,

Parfois là-haut tu dois rire de nous,
Qui gesticulons, poussons des cris rauques
Qui prions et nous traînons à genoux
Pour avoir la gloire ou d’autres breloques?
Ô ciel, vétéran vêtu de défroques!

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Напісана 16-гадовым Апалінэрам. Датавана: «Каны, 1896» і падпісана «Вільгельм дэ Кастравіцкі». Самы ранні верш Апалінэра з тых, што захаваліся.

На беларускую мову верш раней не перакладаўся.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя