28 чэрвеня у Бабруйску, у тайм-клубе «1387», адбудзецца публічныя прэзентацыі праектаў, мэта якіх – паляпшэнне культурнай прасторы гарадоў і мястэчак.
Раней ужо прайшоў адбор і абвяшчэнне пераможцаў. Зараз адбудзецца другі этап – публічная прэзентацыя праектаў, падчас якой аўтары змогуць атрымаць прафесійныя парады па іх дапрацоўцы і рэалізацыі, а ўдзельнікі – ацаніць, наколькі кожны праект запатрабаваны і цікавы самім гараджанам.
Кожны праект будзе ацэньвацца па 10-бальнай шкале – як экспертамі, так і прысутнай аўдыторыяй. Пасля прэзентацыі вынікі галасавання будуць апублікаваныя на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!», якая, разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMPA, і з‘являецца арганізатарам Кірмаша.
Час правядзення: 28 чэрвеня (чацвер).
Месца правядзення: г. Бабруйск, вул. Чангарская, 54, тайм-клуб «1387».
Пачатак у 18:00.
Уваход – вольны.
Даведкі: +375293199309, budzma.by