Домой Общество Не застацца «калгасам»…

Не застацца «калгасам»…

Ідзе ажыўленая гутарка.Ідзе ажыўленая гутарка.
Глеб Лабадзенка прадстаўляе дыск з запісамі галасоў знакамітых беларускіх пісьменнікаў.Глеб Лабадзенка прадстаўляе дыск з запісамі галасоў знакамітых беларускіх пісьменнікаў.
Глеб Лабадзенка чытае свае вершы.Глеб Лабадзенка чытае свае вершы.

У суботу 27 чэрвеня прайшла творчая сустрэча рэдактара часопіса “Partizan” Артура Клінава і Глеба Лабадзенкі з бабруйчанамі.

На сустрэчы гаварылася аб дрэнным стане мастацтва і літаратуры ў краіне. Галоўны рэдактар часопіса “Partizan” Артур Клінаў распавёў пра апошнія арт-праекты часопіса, пра планы рэдакцыйнай калегіі, даў кароткі агляд нумарам, якія прывёз з сабой. Таксама ён распавёў, як па просьбе нямецкіх выданняў напісаў у 2006 годзе кнігу на нямецкай мове “Горад Сонца”. Гэты горад знаходзіцца на тэрыторыі Мінска і з’яўляецца адзіным рэалізаваным, як цэльны праект, толькі ў нас. Былі ўзняты пытанні наконт таго, што рабіць, каб уратаваць гэтую “сонечную утопію” і прыцягнуць да яе ўвагу турыстаў. Цэнтрам этнічнага турызма Артур Клінаў лічыць менавіта Бабруйск з яго “габрэйскай гісторыяй”. Кніга выйшла таксама на польскай і беларускай мовах.

— Часопіс “Partizan” адразу пачынаўся як мастацкі праект. Выдаецца ён, нажаль, толькі ў Мінску, аднак зараз усё робіцца для яго распаўсюду па-за межамі сталіцы. Зараз у грамадстве адбываецца “мастацкая рэвалюцыя”. Але яна нябачная, бо не з’яўляецца публічнай і не можа ахапіць усё грамадства. Калі мы не перажывем гэтую рэвалюцыю, то Беларусь застанецца “калгасам”. Бо аб краіне судзяць менавіта па творах яе пісьменнікаў, а найбольш вядомыя ў свеце беларускія творы былі напісаны менавіта на гэтую тэму. Выдатная прадукцыя заваюе свет, а смецце нікім успрымацца не будзе, — кажа Артур Клікаў.

На сустрэчы адзначалася, што, нажаль, наша культурная плынь знаходзіцца пад моцным уплывам расійскай культуры, чаго быць не павінна, так як культура фармуе нацыю. Але не ўсё так дрэнна. Зараз у дзяржаве назіраюцца значныя змены ў стаўленні да мастацтва, і яны даволі пазітыўныя. Улады і народ асэнсавалі, што мы не расіяне, а беларусы, і ў нас ёсць свая культура. Казалі пра тое, што для развіцця мастацтва трэба, каб у літаратуру “прыйшлі працэсы”, каб была індустрыя мастацтва. І тады Беларусь стане вядомай у свеце краінай.

Журналіст Глеб Лабадзенка прадставіў дыск з запісамі вершаў Рыгора Барадуліна, Ларысы Геніюш і Уладзіміра Караткевіча.

— Вельмі добра, калі можна вершы, якія чытаеш на паперы, паслухаць у тым варыянце чытання, у якім іх бачыць сам пісьменнік. Нядаўна мы запісалі з Рыгорам Барадуліным вершы, што ён чытаў трыццаць год таму. Яму было вельмі прыемна паслухаць, як змянілася манера чытання, як змянілася яго асэнсаванне тых вершаў, — кажа Глеб Лабадзенка.

Пасля кароткага перапынку спадар Лабадзенка прачытаў усім прысутным свае вершы. Яны былі на розную тэматыку: вершы пра НЛА, пра бабулю, дэмаграфічныя праблемы і іншыя. Быў прачытаны верш “Ворагам Беларушчыны”.

— Трэба, каб у кожнага беларускага паэта былі вершы адлупцавання, адрасаваныя ворагам Беларусі, каб перыядычна паказваць ім, што Беларусь жыве і можа даць адпор, — прызнаўся Глеб Лабадзенка.

На гэтым мерапрыемства скончылася. Госці сказалі, што ім вельмі спадабаўся Бабруйск, а галоўны рэдактар “Partizanа” спадар Клінаў вельмі зацікавіўся “бабруйскімі габрэйчыкамі”.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя