Домой Міхаіл Ларчанка Не разумею незалежных кандыдатаў!

Не разумею незалежных кандыдатаў!

Паглядзіце, што адбываецца. Падчас перадвыбарчай кампаніі ў ППНС РБ
бабруйская гарвыканкамаўская газэта "Бабруйскае жыццё" ліла бруд на
ўсіх незалежных кандыдатаў
, якія ўдельнічалі ў выбарах. Гэта Уладзімір
Семашка, Фёдар Вароніч (былэ кіраўнік Госнадзору), Алена Мядзьведзева,
Міхаіл Кавалькоў, Ана Гатавец (пазіцыянуе сябе як праваабаронца), Алесь
Чыгір (былы дэпутат гарадскога савету) і нават Сяргей Еўдакімовіч.

На
колькі мне вядома, такога не было больш нідзе, ні ў адным горадзе. Сам
факт зьдзіўляе, але яшчэ больш зьдзіўляе тое, што гэтыя незалежныя
кандыдаты не сталі адстойваць свае правы, не сталі падаваць судовыя
скаргі на газэту. Зразумела, што шанцаў перамагчы ў судзе будзе мала,
але ж трэба паспрабаваць, а раптам…

Цікавы, як жа яны (кандыдаты) зьбіраюцца адстойваць правы людзей, калі нават за сябе не могуць пастаяць?


Яшчэ артыкул "Бабруйскага жыцця" (нажаль самыя крыўдныя свае "опусы" адміністратары сайту "Бабруйскае жыццё" для ўсеагульнага азнаямленьня не выставілі):

Рабочие ценят правду

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя