Домой Міхаіл Ларчанка Не будзь абыякавым!!!

Не будзь абыякавым!!!

Палітвязьні ў Бабруйску апошнім часам сталі звычайнай справай. На дадзены момант гэтым немагчыма не ганарыцца. Чаму? Да таму што ў бабруйскай “апазыцыі” зьяўляецца рэальная магчымасьць падтрымаць іх.

Дастаткова ўзгадаць Лявонава – прадпрымальніка, які патрапіў за краты амаль тры гады таму. Аб гэтым было як бы ўсім вядома з аднаго боку, й не вядома нікому – зь іншага. Потым яму скасавалі тры гады і ён выйшаў. Сустрэць яго з калёніі прышлі толькі два чалавекі, гэта прадстаўнікі бабруйскай незалежнай моладзі. Трэба толькі пазначыць, што падтрымку яму з Бабруйску пад час знаходжаньня ў “нашай” калёніі не рабіў ніхто.

Вось і зараз, палітвязьня Андрэя Кіма перавялі ў карантын калёніі № 2 г. Бабруйску. Усе пра гэта пішуць у СМІ, шмат хто дае каментары, але ж рэальнай падтрымкі не чуваць. Тыя лісты, што прыходзілі й, я ўпэўнены, будуць прыходзіць, пішуць людзі, якія жывуць у іншых гарадах.

Дзеля чаго я ўсё гэтае пішу? У мяне ёсьць прапанова да нашых “незалежнікаў” й “апазыцыянераў”: давайце падтрымаем Андрэя, перададзім яму якія-небудзь звышнеабходныя за кратамі рэчы, газэты, кнігі. Калі хто згодзен з маёй думкаю, пішыце (babruisk@moladz.org), зь вялікім задавальненьнем падтрымаю!

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя