Домой Происшествия Навучэнец каледжа трапіў у фрэзерны станок

Навучэнец каледжа трапіў у фрэзерны станок



Жудасны выпадак адбы-ўся з адным з вучняў Бабруйскага дзяржаўнага машынабудаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа (БДМПТК).

У раніцу 19 лістапада ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу паступіў вучань 22 групы другога курса БДМПТК Арцём Карэцкі з ірванай ранай рукі. Падчас практычных заняткаў у майстэрне вучэльні руку хлопца зацягнула ў фрэзерны станок. У яго быў пашкоджаны нервова-сасудзісты пучок падпахі. Дапамогу пацярпеламу аказвалі двума этапамі: спачатку быў спынены крывацёк і зроблены сасудзісты пратэз, каб аднавіць кровазварот. А для другога этапа ў Бабруйск прыехалі спецыялісты з Магілёва. Яны зрабілі пластыку падпахавых артэрый і сшылі нервы плечавога спляцення.

Зараз кровазварот стабільны, распавёў нам загадчык тэрапеўтычнага аддзялення спадар Бусел. Хворы праходзіць курс лячэння.

А вось што кажа сам пацярпелы:

Мяне зацягнуў станок за рукаў кофты. Я спачатку супраціўляўся, але гэта рабіць было бессэнсоўна. Побач нікога не было. Да кнопкі я дастаць ужо не мог. Тады я закрычаў. Да мяне падбег майстар, які знаходзіўся ў іншым канцы цэха. Ён спыніў станок і выцягнуў руку.

У БДМПТК нам паведамілі, што створана камісія, якая будзе высвятляць абставіны здарэння.

Гаворыць майстар цэха спадар Сініцын, які выратаваў хлопца:

Пачуўшы крыкі, я падбег да станка і спыніў яго. Выцягнуў руку Арцёма з фрызы Пасадзіў і аказаў першую медыцынскую дапамогу. У 9.34 прыехала «хуткая». Мне незразумела, як ён апынуўся з таго боку станка

Вучні каледжа лічаць, што вінаваты ва ўсім сам пацярпелы, бо парушаў тэхніку бяспецы.

Зараз стан жыхара вёскі Красны Бераг Арцёма Карэцкага стабільны. Яго штодня наведваюць бацькі. Члены камісіі, якая была створана, каб высвятліць абставіны здарэння, да хлопца яшчэ не прыходзілі.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя