Домой Анатолий Санотенко Намеснік здрадніка

Намеснік здрадніка

(Глава з раману-коміксу «Надзвычайныя прыгоды Вацлава Прынцыпу, або –  Бабруйск і яго жЫвёлы»)

Чытаць па-руску: http://babruysk.by/zamestitel-predsedatelya/

Анатоль Санаценка, раман

Намеснік здрадніка  (ці – па-руску – зампред(сед)ателя –  Бабруйскага гарвыканкама, Міхаіл Ісідоравіч Канавалаў, быў – з выгляду – прыемным чалавекам.

З ільсняным, сытым, задаволеным жыццём тварам. З «маскоўскім» пранонсам. («А-а – во-от я-а та-а-а-кой!»). І – з «савецкай» ідэалогіяй.

Па тых часах – само те. Паколькі савецкую ідэалогію да таго часу зноў выцягнулі з каморы, прадзьмулі, працерлі і – павесілі на сцяну, як абраз.

Між тым Міхал Ісідоравіч і пры «саветах» кіраваў у Бабруйску ідэалогіяй. Толькі – у гаркаме Камуністычнай партыі. А потым стаў ёю кіраваць на такой жа, практычна, пасадзе, але ўжо – пры новай уладзе і яе, так бы мовіць, «партыі». Якая забралася ў свае чыноўніцкія крэсла яшчэ ў сярэдзіне 90-х і сядзела там бязвылазна, абрастаючы бізнесам, віламі, машынамі, замежнымі рахункамі ды іншай уласнасцю…

У Міхаіла Ісідаровіча таксама быў свой «гешэфт». Але пра гэта – пазней.

…А пачыналася ўсё пры сацыялізме, які тады ўжо пачаў загніваць. Спачатку наш герой «прыкончыў» мясцовы тэхнікум сувязі, а потым – завочна – Маскоўскую ВНУ сувязістаў. Працаваў тэлефаністам, бегаў, як прыпадачны, па горадзе з скруткам дрота на плячы… Ну, а пасля «прыкончанага» ВНУ пайшоў на павышэнне – інжынер, і ўсё такое… Уступіў – для кар’еры – у партыю. Стаў па «партыйнай лініі» прасоўвацца, – сакратар партарганізацыі… штатны агент КДБАП (камітэт дзяржаўнай барацьбы з апазіцыяй)… райкам… гаркам – увогуле, класіка савецкага жанру.

Даслужыўся ён да намесніка начальніка ідэалагічнага аддзела гаркама. Потым здарылася перабудова і яе наступствы. Партыю  – распусцілі.

Міхал Ісідоравіч перацёк у камерцыю, быццам усё жыццё гэтага моманту чакаў.

Камерцыя адкрывала вя-лі-і-і-кі-я магчымасці!

Пачаў вазіць «камерцыйных» турыстаў у Польшчу. Ды і сам выкарыстаў момант – прадаваў на польскіх базарах жаночую бялізну, разьвешваючы яе на кустах.

Быццам бы ўсё правільна, усё па справядлівасці, – богу – богава, Канавалаву – Канавалава…

Але старыя часы – каб іх – сталі назад падпаўзаць, хаваючыся ў складках мясцовасці.

Ашуканы «прапагандосам» народ зноў памыліўся ў сваім выбары, і, будучы «падманвацца рады», выбраў – сабе на галаву – папуліста і прайдзісвета. Які, не ўмеючы кіраваць па-новаму і стаў гэта рабіць па-старому. Як вучылі ў партыйных школах. І – павёў краіну ў адваротны бок. Адкуль толькі што – з праклёнамі – быццам бы сышлі.

«Я свой народ за цывілізаваным светам не павяду» – голасна,  грозна абвясціў  «бацька нацыі», яе дуче, фюрэр-правадыр, генералісімус, ганаровы алігафрэнісімус…  І – выканаў-такі сваё абяцанне! Не павёў.

Неўзабаве, на вялікай хуткасці, «на месца» (на месца, – я сказаў!) пачалі вяртаць старыя,  «правераныя» кадры.

Вярнулі і Міхаіла Ісідоравіча.

На пасаду, званую ў народзе «не бі ляжачага», – намесніка здрадніка, зампред(сед)ателя, – па  ідэалогіі.

Кантроль над «свабоднымі» партыямі і грамадскімі арганізацыямі, рэпрэсіі супраць незалежнай прэсы (партыі, арганізацыі і прэса  – прымудрыліся такі «распладзіцца «за некалькі гадоў адноснай дэмакратыі), каардынацыя «дзеянняў» у гэтым кірунку з КДБАП і міліцыяй… Ну, і іншыя такія ж крымінальна-падоністыя справы…

Праца-знаёмая, што тут казаць. Будзем, як загадана: сачыць, душыць, рэпрэсаваць…

Прама ў маладосць яго вярнулі, Міхаіла Ісідаровіча. Акрапілі жывой  ідэалагічнай вадзіцай (сорокаградусной). Ну, і як у маладосці: усё вакол – «роднае», усё вакол – маё…

Толькі за гэтыя гады яшчэ «радней» усё стала. «Сваісцее»! Дзякуючы камерцыі і цесным сувязям з ёй нью-чыноўнікаў.

Вось раней як было? – заробак 300-350 савецкіх рэ – на ўсё пра ўсё, –і круціся, як хочаш.

А цяпер?

А цяперыча камерцыя адкрыла для «кіруючых чыноўнікаў» такія магчымасці, такія прамяністыя гарызонты, што і красці не трэба! І без хабараў, калі сілы волі хопіць, можна абысціся.

Словам, цяпер – тое ж самае, што і «тады» (улада, пашана, павага), але яшчэ і: даходы –нямераныя, неабмежаванные нікім і нічым.

То бок даходы – неабмежаваныя, чынапакланенне –такое ж. Што і пры да-ра-гім Леанідзе Іллічу.

Райскія часы для наменклатуры! Нейкі вырай на паўзе… Шчасце, як кажуць, прыйшло, адкуль яго і не чакалі.

«Рэцэпт» просты: становішся на пасаду, – чым вышэй, тым лепш, – і адкрываеш свой бізнэс, – на «падстаўную асобу». Адкрыў – і пачынаеш веславаць пад сябе, расштурхваючы на рынку канкурэнтаў…

Словам, справе Леніна – верныя: будуем камунізм у асобна ўзятым сямействе…

Праз «даверанага прадпрымальніка» ён «запусціў» у Бабруйску сетку аптэк, звёўшы са свету аптэкараў-суседзяў. Адчыніў –  ужо з жонкай – «дзіцячы» бізнэс: знаходзілі па сваіх каналах няшчасную сям’ю і станавіліся апекунамі аднаго з дзяцей, астатніх хлопцаў ды дзящчынак, а таксама іх бацькоў, распіхвалі – каго ў ЛПП, каго – у калонію, каго – у дзіцячыя дамы і т.д. (пазбаўляючы, само сабой, бацькоў правоў на адабраных дзяцей).

Ну, а ўласнасць гэтых сем’яў, па класіцы крымінальнага жанру, пераходзіла, зразумела, Канавалаву…

У выніку такой вось невыносна цяжкай, знясільваючай працы на працягу дзесяці гадоў, калі ён напружваўся, не шкадуючы жывата свайго, – да грыжы, да разрыву машны – «паўстала» ў яго: чатыры кватэры – у Бабруйску, дзве вілы ў Вербках, што пад Бабруйскам, ну і грошай, грошай… Закапаных на ўчастку ў трохлітровых банках…

Мара карупцыянера! Горад – пада мной, – пад маім кантролем, значыцца. Прычым, горад – не проста так, а – як «Закрытае акцыянернае таварыства». ЗАТ. Якое прыносіць кожны месяц прыбытак… Шчасце, шчасце якое!..

Вось толькі…

Вось толькі на працы…  На афіцыйнай,  «галоснай « працы Міхаіла Ісідоравіча мучыла яго, паедам ела, даўняя праблема.

Прынцып!

Хто, калі не Вацлаў Сігізмундавіч, так сказаць…

Хто, калі не Прынцып, мог вывесці намесніка здрадніка Бабруйскага гарвыканкама на дыстыляваную ваду?

Увогуле – цалкам сабе патэнцыйная пагроза «супольнасці». «Заслужаны вораг карупцыі»…

Але тут Канавалаву падгарнулася пад руку «агульнадзяржаўная праграма» па падаўленні свабоды. Як гаворыцца: дэкрэт – у руку.

(Іх (п)рэзідэнт памятаў, што менавіта дзякуючы свабодным СМІ ён і стаў у свой час кіраўніком краіны, таму таксама, усімі фібрамі, адчуваў пагрозу).

Увогуле, яны сышліся – дзяржаўная задума і «прыватны» планец Канавалава. «Перадапошнія навіны» сталі душыць – без шуму і пылу. Эканамічна, юрыдычна, алігафрэнічна. Непрыкметна для няўважлівага вока.

Спярша пачалі адсякаць ад газеты «дзяржаўных» рэкламадаўцаў – тых, хто быў у прамым падначаленні гарвыканкаму.

Выклікалі на «дыван» да Канавалава. Канавалаў, як нейкі аўтаматычны, завадны механізм, прамаўляў: «Рэклама – «Перадапошнім навінам», галава – з плячэй. То бок: пазбаўленне прэферэнцый, пратэкцый, адміністрацыйнага рэсурсу, банкаўскіх крэдытаў, а як апафеоз, – поўнае і безумоўнае скасаванне працоўнага кантракту… Усё зразумела?»

Наступны!

У выніку рэкламы ў «Перадапошніх навінах» станавілася ўсё менш і менш…

Улады ўжывалі чарговы «задушлівы эканамічны прыём» і глядзелі: ага, быццам бы ўжо «пасінелі», пайшла справа…

Праз некаторы час зноў глядзелі: жывуць! дыхаюць!

Вацлаў жа Сігізмундавіч у гэты ж час ужываў меры жорсткай эканоміі, – пераарыентаваўся ў працы на іншы рынак рэкламы, і хоць са стратамі –  у кадрах, фінансах, – але выжыў.

Тады «бабруйскія жЫвёлы» браліся за наступны акт вынішчэння «Перадапошніх навінаў». Загадвалі сістэме распаўсюджвання – адзінай, манапольнай сістэме ў вобразе «Саюздруку» –  скасаваць дагавор аб рэалізацыі гэтай, з дазволу сказаць, газеты ў «нашых» кіёсках.

Зрабілиі. Скасавлі. Паглядзелі праз паўгода – зноў выжылі!

Не, ну гэта ўжо ні ў якія вароты… Колькі ж можна… Зусім сумленне страцілі!.. (Асабліва – Вацлаў Сігізмундавіч).

Не жадаюць знішчацца!

Выходзяць! Пішуць! Бударажаць! Таўруюць словам!

Жах, змрок «пакаранне Егіпецкае»…

Жахліва, жахліва!.. Вусціш нейкі! Ах, падайце нам валярянавых кропель!..

Ну, такі ён быў, Вацлаў Сігізмундавіч, страшны чалавек.  Адным словам – Прынцып… Мы ж папярэджвалі – лепш не трэба…

Канавалаву – перыядамі – было дрэнна. Млосна да немагчымасці.

Ён адчуваў сябе «стварэннем дрыготкім», а не «намеснікам старшыні».