Домой Спорт Нацыянальная зборная Беларусі па парашутным спорце трэніруецца ў Бабруйску

Нацыянальная зборная Беларусі па парашутным спорце трэніруецца ў Бабруйску

Зараз у Бабруйску праходзіць навучальна-трэніравальны збор нацыянальнай зборнай Беларусі па парашутным спорце. Ён пачаўся ў хуткім часе пасля заканчэння галоўнага старту сязона — чэмпіянату свету сярод вайскоўцаў, які адбыўся ў канцы жніўня ў Славакіі. На ім выступалі каманды з 34-х краін. Жаночая зборная Беларусі заняла другое агульнакаманднае месца, саступіўшы толькі расіянкам, і трэцяе месца ў каманднай дакладнасці прызямлення. Мужчынская зборная ў камандным заліку заняла 9-е месца.

Беларускі парашутны спорт мае добрыя традыцыі з былых часоў. Напрыклад, у саставе жаночай зборнай сабраны сталыя спартсменкі, большасць з якіх шмат разоў ужо станавіліся пераможцамі і прызерамі буйнейшых міжнародных спаборніцтваў. Але найбольш дасведчаная — Алена Ярмальчук, якая першы свой тытул чэмпіёнкі свету заваявала, яшчэ выступаючы за зборную СССР.

Ул.інф.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя