Домой В стране Набліжаецца радаснае хрысціянскае свята – Божае Нараджэнне!

Набліжаецца радаснае хрысціянскае свята – Божае Нараджэнне!

хрысціянскае свята, Божае Нараджэнне, Раство, Аляксандр Яшэўскі, біскуп Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці,

«Калі прыйдзе Збаўца,
вечны мір настане
»

Рэфрэн Рэспансарыйнага Псальму

ІІ Нядзеля Адвэнту, Год А

 

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Набліжаецца радаснае хрысціянскае свята – Божае Нараджэнне!

Ад свайго імя і ад імя ўсяго духавенства Магілёўскага рэгіёну

Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
скіроўваю самыя сардэчныя віншаванні з

Нараджэннем Хрыстовым

і Новым 2018 годам!

У адвэнтавай рэфлексіі, у засяроджанасці пры спавядніцы, у цішыні чакання першай зоркі, у роздуме, якому спрыяе полымя свечкі, у больш павольным дыханні, аддаляючыся ад таго, што навокал, у іскрыстыя хвіліны спявання калядак няхай прыйдзе Пан у нашы гарачыя і адкрытыя сэрцы і ўмацуе нас сваім супакоем і ласкай, каб мы маглі раздаваць іх там, дзе чалавек перажывае смутак.

У маленькім святым Дзіцяці Бог дае нам збаўленне. Няхай Бэтлеемская зорка заззяе і ў нашых сэрцах, абвяшчаючы Добрую Навіну і ўзмацняючы надзею, каб жыць ёю ўвесь надыходзячы Новы 2018 год.

 

✠  Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.

Біскуп Вікарый для г. Магілёва
і Магілёўскай вобласці