Домой Новости На занятках «Мова Нанова» бабруйчанам распавядуць пра Народны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча

На занятках «Мова Нанова» бабруйчанам распавядуць пра Народны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча

Народны ўніверсітэт, «Мова Нанова»У пятніцу 29-га сакавіка гасцямі моўных курсаў будуць адразу тры вядомыя асобы: дэпутатка палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы, Алена Анісім, былы старшыня ТБМ Алег Трусаў, гісторык і культурны антраполаг Павел Церашковіч.

Тэма заняткаў – народны ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча. Ён быў зарэгістраваны год таму, 27-га сакавіка. Названы ў гонар народнага паэта Беларусі і першага старшыні Таварыства беларускай мовы.

Абавязкі рэктара зараз выконвае Алег Трусаў. Павел Церашковіч – прарэктар па навучальнай дзейнасці.

Акадэмічны профіль універсітэта складаецца з такіх накірункаў, як: культурная спадчына, краіназнаўства альбо рэгіяналістыка, медыя і камунікацыя, ІТ і інфарматыка, урбаністыка, кіраванне ў бізнэсе і публічнай прасторы.

З верасня мінулага года Ўніверсітэт праводзіць падрыхтоўчыя курсы дла навучэнцаў старэйшых класаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто хацеў бы ўдасканаліць свае веды ці падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ.

Падрабязней пра Ўніверсітэт і пра тое, калі ж чакаць пачатку ў ім сапраўдных заняткаў, можна будзе даведацца ў пятніцу, 29-га сакавіка, па адрасе: тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, 54. Пачатак – а 18-й гадзіне. Уваход вольны.