Домой Образование На вучобу — у Чэхію

На вучобу — у Чэхію

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску паведамляе аб прадастаўленні наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў навучальным годзе 20132014:

5 стыпендый для вучобы па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў / магістраў на чэшскай мове. Праграма прызначана для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае год наведвання курсаў па вывучэнню чэшскай мовы з наступнай здачай уступных іспытаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага ў прадастаўленні стыпендыі будзе аддавацца кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі і сельскую гаспадарку.

1 стыпендыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі экзамены на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове (па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, грамадскіх або прыродазнаўчых навук, эканомікі і інфарматыкі).

Кандыдаты на атрыманне стыпендыі павінны зарэгістравацца да 9 лістапада 2012 г. на сайце: http://registr.dzs.cz/registr.nsf.

З падрабязнай інфармацыяй аб прадастаўленні стыпендый можна пазнаёміцца на http://www.msmt.cz/international-cooperation-1/scholarships-for-the-academic-year-20132014

http://www.msmt.cz/mezinarodni-vztahy/stipendia-vlady-ceske-republiky-rozvojove-zeme

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя