Домой Общество На свята – праз металашукальнікі

На свята – праз металашукальнікі

1-га траўня святочнай праграмай распачаў новы сезон гарадскі парк культуры і адпачынку. Але замест «культуры і адпачынку» ля кожнай паркавай брамы бабруйчан сустракалі міліцыянты і праводзілі дагляд…

Перад уваходам, акрамя кардону з міліцыі, стаяла шыльда, на якой было пазначана, што рабіць у парку забараняецца. Усяго  на ёй было 12 забаронаў. Аказваецца, у святочны дзень у парку нельга фатаграфаваць, рабіць відэаздымку. Не прапусцяць далей брамы раварыстаў і тых, хто прыйдзе са сваімі чацвяраногімі сябрамі.

Міліцыянты даглядалі нават дзяцей, зазіралі ў дзіцячыя вазкі – як падчас нейкай «акупацыі».  Прынамсі, такія асацыяцыі выклікала гэта «дзейства».

Разам з адкрыццём сезону парку святкавалі і 1-га траўня. Таму распачалася праграма цэрэмоніяй узнагароджання працаўнікоў ад Бабруйскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў.

Пасля выступалі пераможцы вакальнага конкурса «Новыя імёны Беларусі», які праводзіўся пад эгідай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

На некалькіх сцэнах праходзілі канцэрты – выступалі дзіцячыя калектывы, а таксама ваенны аркестр.

Тэматычныя пляцоўкі МНС і ДАІ прапаноўвалі пазнаёміцца з аздабленнем сваіх службовых машын.

Палаткі гарадскіх паліклінік запрашалі памераць ціск, зрабіць экспрэс-тэст на глюкозу ў крыві, атрымаць кансультацыю дактароў.

Цэнтр юных натуралістаў прывёз у парк сваіх выхаванцаў – пухнатых трусоў. Жадаючыя маглі пакатацца на конях і поні.

Традыцыйна працаваў кірмаш з сувенірамі і іншымі прадуктовымі і непрадуктовымі таварамі. Распачалі працу атракцыёны.

У дзіцячым парку, які таксама адкрыў дзверы для гасцей 1-га траўня, было пуста. На атракцыёнах каталіся некалькі чалавек.

Бабруйск, 1-га траўня, на свята, праз металашукальнікі, гарадскі парк, міліцыянты,  праводзілі дагляд

Бабруйск, 1-га траўня, на свята, праз металашукальнікі, гарадскі парк, міліцыянты,  праводзілі дагляд Бабруйск, 1-га траўня, на свята, праз металашукальнікі, гарадскі парк, міліцыянты,  праводзілі дагляд

Бабруйск, 1-га траўня, на свята, праз металашукальнікі, гарадскі парк, міліцыянты,  праводзілі дагляд

Бабруйск, 1-га траўня, на свята, праз металашукальнікі, гарадскі парк, міліцыянты,  праводзілі дагляд

Бабруйск, 1-га траўня, на свята, праз металашукальнікі, гарадскі парк, міліцыянты,  праводзілі дагляд

Бабруйск, 1-га траўня, на свята, праз металашукальнікі, гарадскі парк, міліцыянты,  праводзілі дагляд

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя