Домой Происшествия На магілёўскім прадпрыемстве жанчына патрапіла пад працуючы станок

На магілёўскім прадпрыемстве жанчына патрапіла пад працуючы станок

Здарэнне адбылося на «Магілёўтрансмашы» яшчэ 10 студзеня. Маці траіх дзяцей (3, 5 і 7 гадоў) знаходзіцца ў рэанімацыі.

Відавочцы сцвярджаюць, што ў механа-зборачным цэху прадпрыемства падчас свідравання валасы 30-гадовай жанчыны патрапілі ў станок, які зацягнуў яе і нанёс цяжкую траўму.

Муж пацярпелай Дзмітрый расказаў, што Яўгенія ў снежні выйшла з дэкрэтнага адпачынку, адпрацавала толькі некалькі дзён, была на стажыроўцы.

Няшчасце здарылася, калі яна спрабавала ўставіць нейкую дэталь пры ўключаным станку.

«Я быў у дэпартаменце працы Магілёва. Хацеў пагаварыць з інспектарам, пачаў у яго пытацца: Чаму так? У яе стажыроўка была, павінен быў за ёй чалавек прыглядваць. Чаму там побач не было… Ён мне сказаў, што гэта не мая справа і ўвогуле не варта сюды лезці».

Паводле слоў Дзмітрыя, яго жонка ўжо размаўляе, ёй зрабілі аперацыю, але стан яе па-ранейшаму цяжкі. Атрымаць каментар на прадпрыемстве пакуль не ўдалося.

Еўрарадыё

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя