Домой Общество На галоўнай плошчы горада ўсталявалі навагоднюю елку

На галоўнай плошчы горада ўсталявалі навагоднюю елку

Штогод перад надыходам Ражства і Новага года ў нашым горадзе на цэнтральнай плошчы ўсталёўваюць навагоднюю елку. Гэтая з’ява даўно ўжо пераўтварылася у традыцыю. І гэты год не стаў выключэннем.

Сёлета навагоднюю прыгажуню ўсталявалі 12 снежня. Спачатку на плошчы імя Леніна з’явіўся стандартны металічны каркас вышынёю 30 метраў (што прыкладна складае памер дзевяціпавярховага дома). Далей на гэты нязграбны метал ставілі маленькія елачкі: больш буйныя — у самым нізе, а самыя маленькія — уверсе. У гэтым годзе, як паведаміў нам галоўны інжынер БУКДДЭП спадар Сяргей Жэбіт, дызайнам елкі быў абраны класічны, строгі стыль. Упрыгожванні сімвала новага года мінімальныя: елачныя шары і падсвятленне. Вяршыню ўпрыгожвае зорка, якую да 20 снежня заменяць на новую фігуру, але на якую, пакуль не вядома.

Не абыйдзецца тут і без сімвала горада — бабра. Ён будзе стаяць побач з зяленым сімвалам надыхозячага года.

Лясная прыгажуня будзе «саграваць душу» гасцям і жыхарам Бабруйска ўсе навагоднія святы.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя