Домой Культура На Дзень горада ў Бабруйск завітае гурт BarRokka

На Дзень горада ў Бабруйск завітае гурт BarRokka

 Дзень горада, Бабруйск, гурт, BarRokkaBarRokka – гурт, які быў заснаваны ў снежні 2015 года Лізаветай Леўчык. У склад гурта ўваходзяць такія інструменты, як фартэпіана, скрыпка, баян, кантрабас і бубны. У сваёй творчасці гурт схіляецца да тангавага гучання, з уласцівым стылю запалам і драматызмам.

Але песні BarRokka не абмежаваныя толькі гэтым, і можна пачуць і іншыя стылі.

 Дзень горада, Бабруйск, гурт, BarRokka

Мова выканання пераважна беларуская, вершы аўтарскія, але сустракаюцца і песні на вершы беларускіх і рускіх паэтаў.

Не гледзячы на тое, што BarRokka прыязджалі ў Бабруйск меньш за год таму, за гэты час адбыліся вялікія змены: новая праграма, новы склад. 29 чэрвеня гурт зноў прыедзе ў наш горад, але ўжо з новымі песнямі. Зайграе у невялікім складзе трыа (фартэпіяна, акардэон, кантрабас), абяцае пакінуць вялікія эмоцыі!

Пачатак акустычнага вечара: 18.00, 29 чэрвеня.

Адрас: тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, 54.

Уваход вольны. Free donation.