Домой Видео На дарозе «да выбарчага парога» – гразь

На дарозе «да выбарчага парога» – гразь

Як дэмакратычныя актывісты спрабуюць вырашыць праблемы бабруйчан.

Актывісты руху «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» падчас чарговай выбарчай кампаніі зладзілі ініцыятыву «Дарога да выбарчага парога». Разам з подпісамі за кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў, яны высвятляюць існуючыя праблемы жыхароў і імкнуцца надаць імпульс іх грамадзянскай актыўнасці.

Так, напрыклад у Бабруйску, хрысціянскія дэмакраты выявілі праблему, якая ў прамым сэнсе слоў адпавядае назве ініцыятывы. Жыхарам 2-га завулка Камбінацкага і Мендзялеева замінае дайсці «да выбарчага парога», які размешчаны побач – у будынку школы №22, непралазная гразь на дарозе. Таксама з-за асаблівасцяў рэльефу і магчымых хібаў пры будаўніцтве на ўзвышшы катэджнага пасёлка, іхнія двары і падвалы дамоў заліваюць сцёкавыя воды і падымаецца ўзровень грунтавых вод.

З гэтымі праблемамі жыхары на працягу некалькіх гадоў спрабавалі змагацца самастойна і звярталіся да мясцовых уладаў, але кардынальна вырашыць іх не атрымалася і становішча толькі пагоршваецца. Актывісты, каб дапамагчы вырашэнню гэтых праблемаў, зладзілі збор подпісаў і бяруцца давесці звароты грамадзянаў да адпаведных інстанцыяў.

У нашым відэарэпартажы мы паразмаўлялі з жыхарамі 2-га завулка Камбінацкага, а таксама – з Таісіяй Кабанчук, каардынатаркай руху «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» у Магілёўскай вобласці.

 дэмакратычныя актывісты, спрабуюць вырашыць праблемы бабруйчан, "Дарога да выбарчага парога" дэмакратычныя актывісты, спрабуюць вырашыць праблемы бабруйчан, "Дарога да выбарчага парога"

 дэмакратычныя актывісты, спрабуюць вырашыць праблемы бабруйчан, "Дарога да выбарчага парога"

 дэмакратычныя актывісты, спрабуюць вырашыць праблемы бабруйчан, "Дарога да выбарчага парога"

 

Антон Пуціла
Фота і відэа Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя