Домой Общество На «Белшыне» забароняць мабільнікі?

На «Белшыне» забароняць мабільнікі?

Аб тым, што на градаўтваральным заводзе «Белшына» з 10-га сакавіка забароняць мабільныя тэлефоны, нам стала вядома ад супрацоўнікаў прадпрыемства.

Па словах аднаго з работнікаў, кіраўніцтва завода прыняло рашэнне аб забароне праносу мабільных тэлефонаў на тэрыторыю «Белшыны». Прафсаюзны камітэт, аднак, не падпісаў гэтае рашэнне.

Паводле закону, яно не можа быць уведзеным без гэтай акалічнасці. Але рашэнне, напэўна, ужо прынятае, бо прызначана дата, з якой супрацоўнікі будуць пакідаць свае мабільныя тэлефоны ў спецыяльных камерах захоўвання — 10-га сакавіка.

Яўген Глаголеў-Васьковіч