На бабруйскую газету просяць завесці справу

На бабруйскую газету просяць завесці справу

ПОДЕЛИТЬСЯ

Кіраўнік Свабоднага прафсаюза Беларускага Міхаіл Кавалькоў патрабуе ад генэральнай пракуратуры завесці крымінальную справу супраць рэдакцыі афіцыйнай газеты “Бабруйскае жыццё”.

Нагодай для скаргі стаўся артыкул, які, паводле Міхаіла Кавалькова, зневажае ягоныя гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Тэкст быў апублікаваны ў “Бабруйскім жыцці” 24 верасня 2008 году падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў, куды балатаваўся Міхаіл Кавалькоў.

“Я быў кандыдатам у дэпутаты і перакананы, што артыкул пад назвай “Кузнец своего “величия”, или Полигамный вральман” аўтара Ал. Паліндрона паўплываў на пазіцыю выбарцаў, якія збіраліся галасаваць за мяне. У ім у зняважлівай форме апісваецца мае прыватнае жыццё, падаецца несапраўдная інфармацыя пра суполку Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, якой я кірую. Пакуль усе мае спробы дамагчыся ад праваахоўных органаў пачатку крымінальнай справы супраць аўтара артыкула і рэдакцыі “Бабруйскага жыцця” застаюцца безвыніковымі. Але я буду дамагацца свайго, нават калі мне давядзецца звяртацца ў міжнародныя судовыя інстанцыі”, — зазначае Міхаіл Кавалькоў.

Перш чым паскардзіцца ў генеральную пракуратуру, Міхаіл Кавалькоў пісаў у пракуратуру Ленінскага раёну Бабруйска і ў абласную пракуратуру. Паўсюль адказ адзін: “у задавальненні скаргі адмовіць праз адсутнасць складу злачынства”.

Міхаіл Кавалькоў — старшыня завадской прафсаюзнай суполкі ад 1998 году. Суполка налічвае каля 350 чалавек. Ад 2006 году Кавалькоў абраны кіраўніком рэспубліканскай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага.

«Радыё Свабода»

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ