Домой Красота и здоровье На бабруйскай трасе прадаюць ягады з радыёнуклідамі

На бабруйскай трасе прадаюць ягады з радыёнуклідамі

Аматары купляць ягады на адвольна арганізаваных рынках і ўздоўж дарог не застрахаваныя ад прадукцыі з перавышэннем радыёнуклідаў. Пра гэта заявіла галоўная санітарная лекарка міністэрства аховы здароўя Беларусі Валянціна Качан.

Паводле яе інфармацыі, напрыклад, на бабруйскай трасе людзі купілі ягады, у якіх норма па ўтрыманні радыёнуклідаў была перавышаная ў 80 разоў.
«Калі ягады ўсё ж былі набытыя, то абавязкова трэба звярнуцца ў санітарныя службы або на рынкі, дзе гэтыя ягады правераць на ўтрыманне радыёнуклідаў», – падкрэсліла Качан, дадаўшы, што лабараторныя даследванні на ўтрыманне радыёнуклідаў у ежы для насельніцтва праводзяцца бясплатна. Пры гэтым яна адзначыла, што «ягады збіраюць рукамі, і ў перыяд павелічэння сезонных кішэчных інфекцый трэба іх дбайна мыць».

Бабруйск: рэгіянальны партал,
паводле «Інтэрфакс»

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя