Домой В регионе На Бабруйшчыне адзначылі 90-годдзе Алеся Адамовіча

На Бабруйшчыне адзначылі 90-годдзе Алеся Адамовіча

Ёсць спадзяванне, што працэс стварэння ў Глушы дома-музея нашага знакамітага зямляка зрушыцца з мёртвай кропкі.

3 верасня споўнілася 90 год з дня нараджэння вядомага пісьменніка, сцэнарыста, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, доктара філалагічных навук Алеся Адамовіча. З гэтай нагоды на Бабруйшчыне быў запланаваны шэраг мерапрыемстваў.

У суботу, 2 верасня у пасёлку Глуша адбылося раённае свята, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння іх знакамітага земляка. Яго рыхтавалі супрацоўнікі Бабруйскай цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з аддзелам культуры бабруйскага райвыканкама. У праграме былі кніжная выстава і літаратурна-музычная кампазіцыя.

Са сцэны сельскага Дома культуры выступіў старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. На юбілейную імпрэзу ў пасёлак, дзе жыла сям’я вядомага пісьменніка і дзе ён пахаваны, прыехала дачка пісьменніка – Наталля Аляксандраўна.

на Бабруйшчыне, адзначылі 90-годдзе Алеся Адамовіча, 3 верасня Глуша, вядомы пісьменнік  Яна падзялілася ўспамінамі аб бацьку і перадала ў Бабруйскую цэнтральную раённую бібліятэку кнігі Алеся Адамовіча, у тым ліку – перакладзеныя на замежныя мовы. на Бабруйшчыне, адзначылі 90-годдзе Алеся Адамовіча, 3 верасня Глуша, вядомы пісьменнік

Найбольш эмацыйным і нефармальным быў паламяны выступ жыхаркі Глушы – Зінаіды Гарнастай, якая ўзгадала чалавечыя якасці Алеся Міхайлавіча і выказала свае думкі пра доўгабудову дома-музея. Дарэчы, зала мясцовага ДК падчас прамовы неабыякавай жанчыны сапраўды прачнулася і тройчы адзначала яе авацыямі…

Імпрэза адбылася добрай, але – раённага маштабу. Нажаль на ёй не было ні прадстаўнікоў кіраўніцтва вобласці і краіны, ні вядомых дзеячоў культуры, якія безумоўна ўшанавалі б памяць выбітнага, паважанага чалавека. Справа ў тым, што яе прызначылі на дзень беларускай пісьменнасці і друку, які ў гэтым годдзе святкаваўся з размахам у Полацку…

Таксама на свяце былі члены назіральнага савета, які створаны для эфектыўнага выкарыстання спонсарскай дапамогі на дом-музей пісьменніка ў Глушы. Нагадаем, дабрачынны рахунак па зборы сродкаў на рэканструкцыю будынка аптэкі ў гэтым пасёлку пад музей Алеся Адамовіча быў адкрыты ў пачатку 2016 года.

Сёння на яго ўжо паступіла больш за 11 тысяч 800 рублёў. Адзін са значных унёскаў (амаль 10 тысяч рублёў) паступіў ад нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч, якая не аднойчы нагадвала, што лічыць Алеся Адамовіча сваім настаўнікам. Аднак грошай усё яшчэ недастаткова нават для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі. Таму адразу пасля заканчэння ўрачыстай часткі члены назіральнага савета абмяркавалі і гэтае пытанне. І нарэшце прынялі рашэнне, каб зварушыць працэс стварэння дома-музея з мёртвай кропкі.

Пасля паседжання Рады адбылося ўскладанне кветак да магілы Алеся Адамовіча на мясцовых могілках…

  адзначылі 90-годдзе Алеся Адамовіча,  А 3 верасня дачка пісьменніка завітала ў Бабруйск, дзе ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага адбылася двухгадзінная сустрэча з чытачамі.

Дарэчы, любыя грошы на дабрачынны рахунак, можа пералічыць кожны, хто зацікаўлены ў хутчэйшым з’яўленні на свет ў Глушы музея Алеся Адамовіча:

BY84AKBB36421292723267100000

В филиале 703 ОАО СБ «Беларусбанк», г. Бобруйск, БИКАКВВВY21703, УНП 701226324. «Для изготовления проектно-сметной документации и реконструкции здания».

 

Антон Пуціла
Фота і відэа Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя