Домой Общество Мова, якой не існуе?

Мова, якой не існуе?

Беларуская мова ў нашай краіне мае занядбанае становішча. Нягледзячы на тое, што беларускамоўных школ у краіне больш, чым рускамоўных, у іх вучыцца менш дзяцей, паведаміла ў жніўне намеснік міністра адукацыі Таццяна Кавалёва.

У Бабруйску ж, па словах кіраўніка аддзелу адукацыі Бабруйскага гарвыканкаму Людмілы Савоцінай, беларускамоўных класаў няма ўжо з 2001 года.

Мы вырашылі высвятліць, чаму так адбываецца. У Магілёўскім аблвыканкаме нам паведамілі, што беларускамоўныя класы фармуюцца па заявах ад бацькоў. І не важна, колькі іх было пададзена. Нават пры наяўнасці адной заявы аб навучанні свайго дзіцяці на беларускай мове дастаткова, каб з вучнем працавалі персанальна. Аб гэтым нам паведаміла Іна Казлова, кіраўнік аддзела арганізацыйна-педадагічнай працы і кантроля якасці асветы кіраўніцтва адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Але спадарыня Савоціна сказала, што для таго, каб былі адкрыты класы на роднай мове, трэба, як мінімум, 20 заяў для малодшай і 25 для старэйшай школы. Напрыклад, у нас у горадзе няма класаў з беларускай мовай навучання даволі даўно. Як гаворыць Людміла Савоціна, іх у Бабруйску не было ўжо тады, калі яна заняла пасаду кіраўніка аддзелу адукацыі Бабруйскага гарвыканкаму. І ад таго моманту заяў на фарміраванне такіх класаў не паступала.

Але што аб гэтым думаюць бабруйчане і госці Бабруйска? Мы вырашылі выйсці з гэтым пытаннем у горад. І вось што атрымалася: 68 % апытаных сказала «так» беларускамоўным класам, 8 % не змаглі адказаць на гэтае пытанне і толькі 24 % сказалі, што класы з беларускай мовай навучання не патрэбны. Таксама высветлілася цікавая рэч: беларускую мову жадаюць вывучаць не толькі беларусы, але і прыезджыя (каўказцы, расіяне, палякі). А адна спадарыня, нараджэнка Расіі, нават выказала здзіўленне і абурэнне тым, што ў Беларусі «амаль ніхто не размаўляе па-беларуску».

Праціўнікі ж беларускамоўных класаў тлумачаць сваё непрыманне роднай мовы гэтак:
— Не патрэбны нам такія школы і класы, бо ў Расіі не зразумеюць такі наш крок.

Альбо:
— Калі прэзідэнт размаўляе па-расійску, значыць не патрэбна нам гэта.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ДАВЕДКА

У Рэспубліцы Беларусь афіцыйна саіснуюць дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская. Навучальных устаноў з беларускай мовай навучання больш, чым з рускай (у суадносінах 57% да 43%). Аднак амаль усе яны знаходзяцца ў вёсках, таму «беларускамоўных» вучняў значна меней за «рускамоўных».

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя