Домой Культура Мова Нанова запрашае на квіз пра Касцюшку

Мова Нанова запрашае на квіз пра Касцюшку

Мова Нанова запрашае, квіз пра Касцюшку, Алеся Лацінская Чарговы занятак курсаў беларускай мовы «Мова Нанова» 20 кастрычніка будзе прысвечаны легендарнай гітарычнай асобе – Тадэвушу Касцюшке. Кожны жадаючы можа паўдзельнічаць у тэматычнай віктарыне.

– Да нас прыедзе Алесь Мазанік – вядомы беларускі культурніцкі мэнэджэр. Ён прывязе свой квіз «За нашу і вашу свабоду» і прысвечаны ён 200-годдзю са дня смерці Тадэвуша Касцюшкі. Наш госць таксама абяцаў прывезці кнігі ды плыткі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць іх у падарунак, – распавядае вядоўца курсаў Алеся Лацінская.

Яшчэ адзін цікавы госць сеняшніх заняткаў – мастак Ян Мяльніцкі. Ён стварае коміксы паводле беларускіх казак, а таксама займаецца перавыданнем старажытных беларускіх мапаў. У перапынках паміж турамі квіза наведвальнікі змогуць падбрабязна распытаць спадара Яна пра яго творчасць.

Мова Нанова запрашае, квіз пра Касцюшку, Алеся Лацінская
Ян Мяльніцкі

Мова Нанова запрашае аматараў гісторыі, культуры ды ўсіх зацікаўленых далучыцца да заняткаў і такім чынам ушанаваць памяць славутага героя Тадэвуша Касцюшкі.

Наведвальнікаў чакаюць па адрасе: вул. Чангарская, 54 (крэатыўная прастора «1387»), пачатак а 18.00.