Домой Образование Мова Нанова распачынае новы сезон

Мова Нанова распачынае новы сезон

Бабруйск, Мова Нанова, распачынае новы сезон, бясплатныя курсы беларускай мовыБясплатныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова» распачынаюць новы сезон заняткаў. Першая сустрэча пройдзе 22 верасня ў новым памяшканні тайм-клуба «1387» па адрасе Чангарская, 54.

«Адметнасцю гэтага сезона будзе меншая колькасць музыкаў. Мы вырашылі зрабіць ухіл у інфарматыўнасць. Але гэта не азначае, што курсы стануць больш лекцыйнымі, наадварот, мы будзем імкнуцца дадаць яшчэ больш інтэрактыву, нейкіх гульняў і цікавостак», – распавядае выкладчыца курсаў Алеся Лацінская.

Для першага занятку арганізатары прапаноўваюць тэму «Вужы ў народнай традыцыі беларусаў».

«Як вядома на наступным тыдні будзе свята Уздвіжанне, пасля яго змеі «кладуцца спаць». Такім чынам мы вырашылі канчаткова развітацца з летам, узгадаўшы гэтых мілых і сакральных беларускіх істотак», – каментуе Алеся Лацінская.

Да ўдзелу ў навучанні беларускай мове запрашаюцца ўсе жадаючыя не ў залежнасці ад узросту.

Сачыць за навінамі курсаў ды раскладам заняткаў можна ў суполках «Мова Нанова Бабруйск»  Укантакце ды Facebook.

Бабруйск, Мова Нанова, распачынае новы сезон, бясплатныя курсы беларускай мовы

Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» запачаткаваныя ў 2014 годзе ў Менску  філолагам Алесяй Літвіноўскай ды журналістам Глебам Лабадзенкам.

На сёння курсы дзейнічаюць у больш як дзесяці гарадах Беларусі, а таксама і па-за межамі краіны –  да пракладу, выкладанне беларускай мовы вядзецца і ў Кракаве.

У Бабруйску першы занятак прайшоў 21 лютага 2014 года, у Дзень Беларускай мовы.

 

Ганна Дусь

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя