Домой Общество «Мне, напрыклад, не падабаецца хакей, а я вымушана на яго хадзіць…»

«Мне, напрыклад, не падабаецца хакей, а я вымушана на яго хадзіць…»

У Бабруйску сапраўдны хакейны ажыятаж. Людзі з цікавасцю ходзяць на матчы ў новы палац. А ці ўсе з цікавасцю і добраахвотна?

Па нашай інфармацыі, напрыклад, у адной з школ горада загадалі выкупіць 200 квіткоў на гульні турніра «Кубак Палесся» і распаўсюдзіць сярод вучняў і настаўнікаў. А адзін з навучэнцаў тэхнікума распавёў:

На наш тэхнікум выдзелілі 240 квіткоў. З іх раскуплена каля 200, а пайшло на хакей не болей за трыццаць чалавек. На выхадзе з тэхнікума можна было назіраць такую карціну: квіткі на гульні валяюцца ў сметніцы і побач з ёю.

Больш за ўсё не пашанцавала тым, хто не любіць хакей

Мне, напрыклад, не падабаецца хакей, а я вымушана на яго хадзіць, гаворыць адна з бабруйскіх вучаніц. Добра хоць, што каштуюць квіткі ў сярэднім па чатыры тысячы.

З-за такога прымусу ў людзей ствараецца адмоўнае стаўленне да гэтага прыгожага і вядомага ва ўсім свеце віду спорта.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя