Домой Происшествия Махляр з Бабруйска

Махляр з Бабруйска

Трох жыхароў горада Асіповічы падмануў махляр з Бабруйска.

Як паведаміў нам намеснік загадчыка датэрміновага доследа Асіповіцкага РАУС Дзмітрый Разгонаў, спадар П., які нідзе не працуе і толькі нядаўна выйшаў з месцаў не такіх далёкіх, быў затрыманы ў Мінску. Ён казаў сваім ахвярам, што можа зрабіць пасведчанне кіроўцы аўтамабіля так, каб для гэтага не трэба было здаваць практычны і тэарэтычны экзамен. Аднак рабіў заўвагу, што трэба “падмазаць лапу” службовым асобам з Асіповіцкага РАУС. Легкадумныя людзі паддаліся на махлярства і далі грошы. Аднак падманшчыку было не суджана доўга пагуляць на волі — праз пэўны час яго затрымалі ў Мінску.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя