Масавыя арышты маладых апазыцыянераў у Менску

Масавыя арышты маладых апазыцыянераў у Менску

ПОДЕЛИТЬСЯ

Супрацоўнікі КДБ затрымалі актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь”
Паўла Кур’яновіча і сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзяннскай партыі
Аляксандра Сергіенку. Пасьля ператрусу іх адвезьлі на допыт.

Сястра
Паўла Кур’яновіча Паліна паведаміла Радыё Свабода, што яе брат
патэлефанаваў ёй з тэлефона сьледчага і сказаў, што яго трое сутак
будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрыманьня як падазраванага ў
крымінальнай справе (злоснае хуліганства), якую распачалі пасьля выбуху
самаробнай бомбы падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня.

Актывіст
грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Павал Юхневіч паведаміў
“Свабодзе”, што сувязь з Аляксандрам Сергіенкавым таксама адсутнічае.
Паплечнікі Аляксандра лічаць, што яго таксама трымаюць у камэры
ізалятара.

Паплечнікі актывіста моладзевай
незарэгістраванай арганізацыі “БУНТ” Антона Койпіша таксама ўпэўненыя,
што яго пасьля допыту накіравалі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

На
кватэры моладзевага актывіста партыі БНФ Ільлі Богдана пачаўся
ператрус. Супрацоўнікі КДБ шукаюць рэчавыя доказы «датычнасьці» Ільлі
да выбуху на канцэрце 4 ліпеня.

Такім чынам за кратамі ў падазрэньні да выбуху падчас сьвяточнага канцэрту трымаюць каля 10 апазыцыянэраў.

Хартыя 97

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ