Домой Видео Маленькія бабруйчане прынялі ўдзел у «Паляванні на Ліса»

Маленькія бабруйчане прынялі ўдзел у «Паляванні на Ліса»

У Тайм-клубе «13:87» адбыліся музычныя чытанні паводле кнігі шведскага пісьменніка.

30 студзеня ў Крэатыўнай прасторы «13:87» адбыліся музычныя чытанні паводле кнігі Свэна Нурдквіста «Паляванне на Ліса». Сапраўдны міні-мюзікл пра коціка Фіндуса і яго гаспадара Пэтсана для маленькіх бабруйчанаў і іх бацькоў быў арганізаваны Пасольствам Швецыі ў Беларусі.

Герояў казкі шведскага пісьменніка прадстаўлялі менскія акторы і музыкі – Валерыя Валадзько і Андрусь Такінданг. Апошні, дарэчы, выступіў аўтарам цудоўнай музыкі і вершаваных тэкстаў да музычнага спектаклю.

Артысты абралі інтэрактыўную мадэль для прэзентацыі сваёй творчасці, актыўна задзейнічаючы дзяцей у падзеі «Палявання на Ліса». Разам з акторамі дзеткі спявалі, танчылі, рабілі зарадку і вывучалі ноты. Ад арганізатараў імпрэзы гледачы атрымалі шведскія сцяжкі і салодкія пачастункі.

Падрабязней глядзіце ў нашым відэарэпартажы.

 

Антон Пуціла
Фота і відэа Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя