Домой Культура Майстар-клас па беларускiх танцах

Майстар-клас па беларускiх танцах




9 сакавіка ў ТЦСАН Ленінскага раёна прайшоў майстар-клас па беларускіх танцах. Ініцыятар мерапрыемства — ваенна-спартыўны клуб «Патрыёт» цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска.

Праводзілі майстар-клас запрошаныя госці з моладзевай краязнаўчай арганізацыі «Талака» (г. Гомель). Удзельнiкi мерапрыемства танцавалі пад гукі беларускай дуды. Выдатную этнічную музыку можна было пачуць у выкананні фолк-групы «Лiты-талер». (г. Мінск).

Танцы дэманстраваліся розныя сярэднявечныя і 19-га пачатку 20-га стагоддзяў. У зале панавала атмасфера адзінства і згуртаванасці. Ў майстар-класе ўдзельнiчалi моладзь i дзецi ад 10 да 20 гадоў. Было вiдаць, што iм гэта вельмi падабаецца.

«Вельмi прыемна, што ў нас ёсць яшчэ людзі, якiя не забываюць традыцыйную культуру і сярод усiх сучасных праблем і клопатаў, знаходзяць гадзіну і магчымасць памятаваць аб вечных каштоўнасцях.

Калi параўноўваць з суседзямi палякамi, украінцамі, рускімі у іх захоўванне традыцый iдзе на высокім узроўнi, а ў нас гэта мае больш дэкаратыўны характар. На жаль, мы не жывем сваей традыцыйнай культурай. Але ж мы павiнны апраўдваць, што мы беларусы», гаворыць удзельнiк майстар-класа Зьміцер.

Вольга Асокiна

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя