Домой Анатолий Санотенко Мадам паглядзіце…

Мадам паглядзіце…

  Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак – 17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

Гіём Апалінэр, вершы, пераклад, Анатоль Санаценка

 

У ЧАКАННІ

Вершы 1911-1918 гг. з пасмяротных зборнікаў. Цыкл з пасланняў да Лу


 

                ***

Мадам паглядзіце**

Вы  нешта згубілі

– Гэта сэрдца маё

Сябе вы яго забарыце

Я вазьму я аддам і не ў скрусе

Гэта дробязь паверце паверце

Вось глядзіце як я смяюся

Над любоўю што скошана смерцю                   

 

                    ***

Mais Madame écoutez-moi donc
Vous perdez quelque chose
— C’est mon cœur pas grand-chose
Ramassez-le donc
Je l’ai donné je l’ai repris
Il fut là-bas dans les tranchées
Il est ici j’en ris j’en ris
Des belles amours que la mort a  fauchées

 

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Верш напісаны 15 траўня 1915 года.

Апублікаваны пасля смерці Апалінэра, у зборніку «Вершы для Лу» (1947).

На беларускую мову раней не перакладаўся.