Домой Видео Лявон Вольскі ўсё ж выступіў у Бабруйску

Лявон Вольскі ўсё ж выступіў у Бабруйску

Пасля 18-гадовага перапынку адна з галоўных зорак беларускай рок-сцэны завітала ў наш горад.

Насамрэч перапынак быў крыху меншым, але сам музыка не лічыць выступленне на плошчы Леніна падчас святкавання Дню гораду ў 2005 ці 2006 годзе за поўнавартасную сустрэчу з публікай. У адрозненні ад той, што адбылася ў пятніцу, 29 чэрвеня, ў Крэатыўнай прасторы «13:87».

Цікава, што ў гэты дзень у Бабруйску таксама пачалі святкаваць Дзень гораду. Але з цэлага шэрагу афіцыйных мерапрыемстваў, што прапанавалі ўлады, асобна стаяла «неафіцыйная» творчая сустрэча ў акустычным фармаце з Лявонам Вольскім і саксафаністам Паўлам Аракелянам. Дарэчы, з ладжаннем гэтай імпрэзы звязаная даволі кранальная гісторыя…

Справа ў тым, што 28 траўня ў бабруйскім Палацы мастацтваў быў запланаваны канцэрт Лявона Вольскага, але ён быў адменены, таму што за тыдзень да выступу было распрададзена менш за 200 квіткоў на амаль тысячную залу.

Аднак бабруйскія аматары ягонай творчасці не змірыліся з гэтай сітуацыяй і слёзна звярнуліся да музыкі праз сацыяльныя сеткі.

Нарэшце ён даў згоду ўсё ж сустрэцца пасля 18-гадовага перапынку з мясцовай публікай, але ў іншым фармаце – акустычным…

Лявон Вольскі, Бабруйск

Лявон Вольскі, Бабруйск

І вось, ва ўнутраным дворыку Крэатыўнай прасторы «13:87» Вольскі прадставіў увазе слухачоў акустычныя версіі сваіх песень «Мроі», «N.R.M» і «Крамбамбулi».

Яго падтрымаў вядомы беларускі саксафаніст Павел Аракелян.

Лявон Вольскі, Бабруйск

Сустрэцца з музыкамі прыйшлі каля 170 гледачоў. Невялічкі дожджык крыху перашкодзіў, але не сапсаваў настрой. І падчас канцэрту і пасля яго панавалі выключна станоўчыя эмоцыі.

Лявон Вольскі, Бабруйск

Лявон Вольскі, БабруйскЛявон Вольскі, БабруйскЛявон Вольскі, БабруйскПадрабязней глядзіце ў нашым відэарэпартажы.

 

Антон Пуціла
Фота- і відэарэпартаж аўтара і Віктара Масаловіча

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя