Домой В стране Лукашэнка: Карупцыя на мытні перарасла ў ракавую пухліну

Лукашэнка: Карупцыя на мытні перарасла ў ракавую пухліну

«Мытнаму камітэту неабходна кардынальным чынам ачысціць свае рады ад

іржы», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка ў Мінску на нарадзе па

пытанні ўмацавання абараназдольнасці, правапарадку і бяспекі дзяржавы.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, ён назваў недапушчальнай сітуацыю

з карупцыяй у мытных органах. «Гэта сведчыць аб правалах у рабоце

Дзяржаўнага мытнага камітэта. Карупцыя з хранічнага захворвання

перарасла ў ракавую пухліну», — зазначыў А.Лукашэнка.

Паводле яго слоў, увядзенне новага Мытнага кодэкса не прывяло да

спрашчэння працэдуры мытнага афармлення, неапраўдана зацягнулася

распрацоўка новых нарматыўных прававых актаў у мытнай сферы.

А.Лукашэнка зазначыў, што галоўная задача пагранічнага і мытнага

камітэтаў — паставіць надзейную перашкоду міжнароднай арганізаванай

злачыннасці на знешніх рубяжах, абарона эканамічных інтарэсаў краіны.

«Мы павінны не адгароджвацца ад знешняга свету, а забяспечыць

неабходныя ўмовы лёгкага ўваходжання Беларусі ў сусветную эканоміку.

Далейшае развіццё супрацоўніцтва з краінамі ЕС, СГА — наша найбліжэйшая

перспектыва, і работа мытнікаў, памежнікаў павінна гэтаму адпавядаць.

Галоўную ролю тут закліканы адыграць канцэпцыя развіцця органаў

пагранічнай службы на 2008—2017 гады і дзяржаўная праграма па

абуладкаванні дзяржмяжы на перыяд да 2012 года, якія распрацоўваюцца»,

— заявіў А.Лукашэнка.

Дзяржпагранкамітэт, на яго думку,

пакуль не стаў эфектыўным каардынатарам дзейнасці дзяржорганаў і іншых

арганізацый у галіне правядзення дзяржаўнай пагранічнай палітыкі і

арганізацыі пагранічнай бяспекі.

А.Лукашэнка акцэнтаваў

увагу на неабходнасці выключыць нанясенне ўрону добрасумленным

удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці. Ён даручыў ураду і

Дзяржсакратарыяту Савету бяспекі звярнуць асаблівую ўвагу на работу

мытных органаў.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя