Домой Культура Літаратурны клуб запрашае паразмаўляць пра Алеся Адамовіча

Літаратурны клуб запрашае паразмаўляць пра Алеся Адамовіча

літаратурны клуб, пра Алеся Адамовіча, Бабруйск, "Нямко", тайм-клуб "1387"24 красавіка на чарговай сустрэчы бабруйскага літаратурнага клуба «BOOKовский» будзе абмяркоўвацца аповесць Алеся Адамовіча «Нямко», а таксама ўвогуле – творчасць пісьменніка.

Аповесць «Нямко» – адзін з позніх твораў Адамовіча. Упершыню надрукаваны ў часопісе «Знамя» у 1992 годзе. Сюжэт «Нямко» пабудаваны вакол сустрэчы і кахання беларускай 16-гадовай дзяўчыны Паліны і нямецкага маладога салдата Франца, які ў імя іх выратавання на гады вайны стаў «нямым».

У 2004 годзе на экраны выйшаў фільм «Франц + Паліна», сцэнар для якога напісаў Алесь Адамовіч. Стужка атрымала шэраг прэмій на кінафестывалях. Таксама ў 2011 годзе ў Нацыянальным тэатры ім. Янкі Купалы рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым быў пастаўлены спектакль «Не мой».

На сустрэчы будзе прысутнічаць актывіст Андрусь Архіпенка, які збіраў подпісы за ўсталяванне ў Глушы помніка Алесю Адамовічу, а зараз абвесціў конкурс  на ператварэнне аўтобуснага прыпынка ў арт-аб’ект, прысвечаны літаратару.

Пачатак сустрэчы – у 18.30, па адрасе – тайм-клуб «1387», вул. Чангарская, 54. Уваход – вольны.

 

Марына Міхневіч

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя