Домой Главные новости Лідар гурта «Троіца» едзе калядаваць у Бабруйск

Лідар гурта «Троіца» едзе калядаваць у Бабруйск

лідар гурта «Троіца», едзе калядаваць у Бабруйск, Іван КірчукІван Кірчук выступіць перад наведвальнікамі курсаў «Мова Нанова» з адмысловай каляднай праграмай. Гасцей імпрэзы 12 студзеня чакаюць спевы і гісторыі пра Калядкі, а таксама традыцыйныя персанажы зімовых святаў – Каза, Мядзведзь ды іншыя.

– Іван Кірчук прыязджае да нас ужо другі раз. У мінулым годзе ён прэзентаваў у Бабруйску праграму «Дарожкі мае», а гэтым разам рыхтуе сапраўднае каляднае шоў. Пасля мінулагодняга выступа нашыя студэнты самі выказалі жаданне арганізаваць этнадыскатэку, мы гэта ўлічылі, – распавядае вядоўца курсаў Алеся Лацінская.

Пасля выступа лідара «Троіцы» арганізатары запланавалі зладзіць этнадыскатэку з удзелам сяброўкі студэнцкага этнаграфічнага таварыства Юлі Літвінавай. Яна паабяцала навучыць усіх ахвотных традыцыйным беларускім танцам.

Наведвальнікаў чакаюць па адрасе: вул. Чангарская, 54 (крэатыўная прастора «1387»), пачатак а 18.00.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя